Мінскі фолк-панк гурт «Кашлаты Вох» прэзентаваў у інтэрнэце новы EP «Цуд-зуд», у які ўвайшлі чатыры трэкі ў абсалютна рознай стылістыцы.
— Задумка запісаць гэты міньён з’явілася разам з праблемамі ў складзе яшчэ ў лістападзе 2012 года, калі нам прыйшлося развітацца з бубначом Назарам Грабёнкіным (ён цяпер грае ў гурце Omut), — кажа вакаліст і дудар Васіль Саковіч. — Калі мы прывозілі ў Мінск Уладзіміра Снягурчанку з яго праектам «4 реактор» і зрабілі агульную праграму з ім, то адчулі, што нараджаецца нешта магічнае. Мы вырашылі запісаць новы міні-альбом у акустыцы, але потым перадумалі. Вырашылі зрабіць яго альбомам кавераў саміх на сябе.
Па словах музыкаў, новы EP — варыяцыі на тэму «што было б, калі б мы не ведалі, што робім». Запісваўся і зводзіўся «Цуд-зуд» на хатняй студыі высілкамі ўдзельнікаў гурта «Кашлаты Вох».
— Калі першы альбом быў гэткім зборнікам песень ад пачатку нашага шляху, то цяпер мы ўжо на 99 адсоткаў вызначыліся наконт зместу нашага другога студыйнага альбому, — распавядае другі вакаліст і дудар Вячка Красулін. — На міньёне можна пачуць і рэгі, і сінці-поп, і нешта кшталту «Bloodhound Gand сустракаюць Spiritual Front». А яшчэ тут ёсць сакрэтны трэк. Там мы вырашылі забіць свае комплексы.
Гурт «Кашлаты Вох» з’явіўся ў 2007 годзе і грае фолк-панк. У сакавіку 2013 году гурт прэзентаваў дэбютны паўнафарматны альбом «Пазаўчора» — вынік трохгадовай студыйнай працы.
У гіт-парадзе радыё «Рацыя» гурт «Кашлаты вох» мае ўсе шанцы ўзначаліць чарговы сьпіс, галасуйце http://www.racyja.com/index.php?id=117,262#.UsU1NOWX1fE
Это очень плохо
Плохо, калі штаны праз галаву не налазяць, а за 13% галасоў, якія далі «Кашлатаму воху» пераканаўчую перамогу ў 8-м туры (як і ў 2 ды 6-м), варта падзякаваць і чытачоў «UM». «Шчаслівая Трынаццатка», выпуск 08 (27.12.2013 — 02.01.2014):
01. «Кашлаты Вох» — «Брат сястру хоча забіці» 13%
02. «Ляпіс Трубяцкі» — «Месяц» 12%
03. «Nizkiz» — «Guantanama» 9%
04. «: Б: Н:» — «Вяртаньне» 9%
05. «Pomidor/off» — «Сьпёка»/НОВАE!!! 8%
06. «Re1ikt» — «Рана На Івана» 8%
07. Юры Несьцярэнка — «Аэрапланы» 8%
08. «Tlusta Lusta» — «Моладзь» 6%
09. «Босае Сонца» — «Неба» 5%
10. «IQ48» — «Зброя» 5%
11. Зм. Вайцюшкевіч, Вінсент, А. Захарык — «Дачакайся, матуля» 5%
12. «ili ili» — «Так Далёка» 4%
13. «Сваё Неба» — Cад 4% (10)