9

Гурт Tartavara выпусціў паганскі EP

Tartavara «Адраджэнне былой велічы»

Гомельскі гурт Tartavara выпусціў дэбютны EP «Адраджэнне былой велічы». Міньён уключае ў сябе шэсць інструментальных кампазіцый, натхнёных беларускай прыродай.

— Мы вельмі цэнім атмасферную музыку і часта бярэм натхненне ад розных праектаў, якія граюць у падобных жанрах, — кажуць музыкі гурта. — Сваім рэлізам мы спрабуем адкрыць вочы слухача на навакольную прыроду, зямлю, старажытную культуру славян, паганства. Мы хочам, каб людзі ўзгадалі свае карані, сваю родную культуру ды і папросту акунуліся ў свет чароўнай прыроды.

Матэрыял для EP пісаўся музыкамі амаль паўгады на хатняй студыі MDCXIII Prods. У выніку атрымалася 12 інструментальных кампазіцый, з якіх толькі шэсць патрапілі ў рэліз.

Студыйны праект Tartavara быў створаны ў траўні 2013 года Арцёмам Раманавым і Дзянісам Сычовым, якія таксама з’яўляюцца ўдзельнікамі гомельскага гурта Dagmathe. Першай напрацоўкай калектыву стала кампазіцыя «Хладным ветрам», выпушчаная ў выглядзе дэма-запісу.

— Нас даўно спасцігала ідэя стварыць блэк-металічны праект, — узгадваюць музыкі. — Спачатку гэта быў true black metal, але нас цягнула на нешта меладычнае і атмасфернае. Таму мы граем epic black metal у ключы Summoning.

У сакавіку 2014 года ў Tartavara выйдзе дэбютны альбом. Рэліз з’явіцца ў продажы ў аўстрыйскай краме Zazg, а таксама на адным з расійскіх лэйблаў. У падтрымку альбома музыкі плануюць свой першы і адзіны канцэрт, які адбудзецца ў Санкт-Пецярбургу.

Автор: Вячеслав Радионов / Ultra-Music

Группы: Tartavara, Dagmathe

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com