Гурт Tartavara выпусціў паганскі EP

Гомельскі гурт Tartavara выпусціў дэбютны EP «Адраджэнне былой велічы». Міньён уключае ў сябе шэсць інструментальных кампазіцый, натхнёных беларускай прыродай.

— Мы вельмі цэнім атмасферную музыку і часта бярэм натхненне ад розных праектаў, якія граюць у падобных жанрах, — кажуць музыкі гурта. — Сваім рэлізам мы спрабуем адкрыць вочы слухача на навакольную прыроду, зямлю, старажытную культуру славян, паганства. Мы хочам, каб людзі ўзгадалі свае карані, сваю родную культуру ды і папросту акунуліся ў свет чароўнай прыроды.

Матэрыял для EP пісаўся музыкамі амаль паўгады на хатняй студыі MDCXIII Prods. У выніку атрымалася 12 інструментальных кампазіцый, з якіх толькі шэсць патрапілі ў рэліз.

Студыйны праект Tartavara быў створаны ў траўні 2013 года Арцёмам Раманавым і Дзянісам Сычовым, якія таксама з’яўляюцца ўдзельнікамі гомельскага гурта Dagmathe. Першай напрацоўкай калектыву стала кампазіцыя «Хладным ветрам», выпушчаная ў выглядзе дэма-запісу.

— Нас даўно спасцігала ідэя стварыць блэк-металічны праект, — узгадваюць музыкі. — Спачатку гэта быў true black metal, але нас цягнула на нешта меладычнае і атмасфернае. Таму мы граем epic black metal у ключы Summoning.

У сакавіку 2014 года ў Tartavara выйдзе дэбютны альбом. Рэліз з’явіцца ў продажы ў аўстрыйскай краме Zazg, а таксама на адным з расійскіх лэйблаў. У падтрымку альбома музыкі плануюць свой першы і адзіны канцэрт, які адбудзецца ў Санкт-Пецярбургу.

Автор: / Ultra-Music

Группы: ,

Комментарии: 9
  • VM:

    Можна фіксаваць новы этап разьвіцьця БЕЛАРУСКАЙ музыкі, калі нават інструмэнталісты выяўляюць сваю прыналежнасць. Малайцы, мы з Анатолем Мяльґуем пра гэта марылі яшчэ ў 80-я. Ёсць перакананьне ў далейшым разьвіцьці канцэпцыі, але ўжо ёсць што слухаць.

  • Я, как просто слушатель, нашел здесь нечто атмосферное…да…, но по мне эти композиции далеки до epic black metal, особенно до black metal. И ключ Summoning слышен лишь по атмосфере, а где же «вокал», гитарные партии…. или я чего-то не понимаю?

    • Жорик:

      Скопировали с Пинк Флойда,практически всё !!! АЙ ай ,как некрасиво

      • Tartavara:

        а по поводу пинк флойд,если ты хочешь его услышать в нас ты услышишь,но лично мы ничего общего и близко не уловили

    • Tartavara:

      Может и не поняли..Основная направленность группы естественно Epic Black Metal,и в описании просто возможно забыли указать,что данное Еп лишь Ambient предисловие к металическому альбому..А в альбоме уже блэк,и еще раз блэк))) К слову альбом выходит в апреле 2014

  • Злобный критик:

    так EP или Міньён на шэсць інструментальных кампазіцый???

  • Выдатна, апошні альбом таксама на ўзроўні!