Гурт Tartavara выпусціў новы EP

Гомельскі фолк-метал гурт Tartavara выпусціў EP «Водар апошняй зімы». Новы міньён выйшаў на лэйбле Dungeon Lore Foundation, ён уключае чатыры кампазіцыі і запісаны ў стылі эпік-эмбіэнта.

— Матэрыял для гэтага EP мы напісалі яшчэ ў 2012 годзе, але выпускаць яго тады не сталі, а ўзяліся за яго зноў у студзені 2014 году, — распавядаюць музыкі гурта. — Альбом распавядае пра тое, як славянскія ваяры змагаліся за свабоду сваёй зямлі ў эпоху крывавага хрысціянства. Не баючыся смерці, яны даюць бой ворагу, бо шэпт ветру, сіла заснежаных лясоў і самі Багі ўсяляюць у іх сілу і адвагу. І вось наперадзе бітва, якая для кагосьці будзе апошняй ў жыцці. Гэта і будзе яго апошні водар зiмы.

Студыйны праект Tartavara быў створаны ў траўні 2013 года Арцёмам Раманавым і Дзянісам Сычовым, якія таксама з’яўляюцца ўдзельнікамі гомельскага гурта Dagmathe. Першай напрацоўкай калектыву стала кампазіцыя «Хладным ветрам», выпушчаная ў выглядзе дэма-запісу. У студзені 2014 года музыкі выпусцілі першы EP «Адраджэнне былой велічы». Цяпер выйшаў «Водар апошняй зімы». Хутка з’явіцца першы паўнафарматны металічны альбом гурта Tartavara «Апошняе сонца», а за ім паследуе і альбом у эмбіэнт-гучанні.

Автор: / Ultra-Music

Группы:

Комментарии: 3
  • Dargot:

    Очень эпичный релиз,атмосфера неимоверна потрясная,только познакомился с творчеством данных ребят(хотя слышал уже давно) Если еще будет и на СD издан,то куплю и первое еп и в особенности это.

  • А хацелась фолк-метала….

    • Karmagor:

      Не знаю откуда термин фолк метал,но металическая состовляющая их музыки блэк метал