12

Лявон Вольскі выпусціў новы альбом

Лявон Вольскі «Грамадазнаўства»

Новы сольны альбом Лявона Вольскага «Грамадазнаўства» быў прэзентаваны сёння на мультылэйбле «Пяршак». Запіс новага альбому адбываўся на віленскай студыі Ymir Audio, а яго саўнд-прадзюсарам выступіў нарвежскі музыка Снорэ Бэргэруд.

— Нейкі «абстрактны» альбом запісваўся досыць даўно, — распавёў у інтэрвію 34mag.net Лявон. — Я пачынаў супрацу з рознымі музыкамі, але не атрымлівалася такога, калі ты падсвядома разумееш: вось яно! Дый самі песні, якія пісаліся тады, цяпер не падаюцца вартаснымі. Падсвядома я разумеў, што не зусім гатовы для важкай сольнай праграмы, таму займаўся даробкамі калісьці задуманага. Відаць, трэба было, каб думкі і пачуцці, так бы мовіць, выспелі. А з часам пачалі пісацца і зусім іншыя песні.

Нарвежскі музыка Снорэ Бэргэруд у новым альбоме Вольскага не толькі паўдзельнічаў як саўнд-прадзюсар ды аўтар канцэпцыі гучання, але і выступіў як гітарыст, бас-гітарыст і аранжыроўшчык. Трэцім звяном у механізме быў нарвежскі бубнач Сіндрэ.

— Калі мы звярнуліся да Снорэ з прапановай супрацы, ён адразу ж сказаў, што хацеў бы цалкам спрадзюсаваць аранжыраванне і гук, — узгадвае Вольскі. — Я пагадзіўся паспрабаваць. Ягонае бачанне мне падалося цікавым, гэткім «нетутэйшым», і мы пачалі шчыльную супрацу. А далей ужо, як кажуць, творчая магія…

У альбом «Грамадазнаўства» увайшлі адзінаццаць новых кампазіцый.

— Я думаю, Снорэ працаваў у жанры манументалізму. Я таму і не магу вылучыць з альбома нейкую адну «найбольш удалую» песню. Яны там усе як камяні ў брукаванцы. Мы адмовіліся ад папярэдняга сінгла, бо любая асобна ўзятая песня не перадае настрою ўсяго альбома, — кажа Лявон Вольскі.

27 сакавіка ў клубе Tarantino адбудзецца канцэрт Лявона Вольскага і саксафаніста Паўла Аракеляна. Магчыма, некаторыя песні з альбому «Грамадазнаўства» прагучаць падчас імпрэзы.


Спампаваць Лявона Вольскага «Грамадазнаўства»

Источник: 34mag.net

Группы: Лявон Вольскі

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com

  • pepsichka
    3

    Вось прыклад, як можна зрабіць вострасацыяльны альбом, які будзе рокавым і драйвовым. Чапляе. «Матрёшка» і побач не ляжала.

  • Добры падарунак ад Лявона на сёньняшняе сьвята!

  • Теперь хочется пожалеть Пита Павлова и даже немножечко покачать на руках... :)

  • Андрей Пятаков
    0

    Як кажуць, на рэпiце :)

  • звучание западное порадовало. материал еще стоит расслушать, хотя уже первая песня понравилась.

  • Брэд самый настаяшчый! Поўнае расчараваньне :( падаецца, што Вольскі ўжо ўсё сьпеў...

  • Пичалька, я думал здешние музыканты писали. Есть пара хороших песен, а так, «кто не республиканец в двадцать лет, у того нет сердца; кто республиканец после тридцати, у того нет головы» (с)

  • Согласен, что это на порядок интересней последнего творения Ляписа. Но насчет так называемого западного качества - не уверен. Последний альбом Amaroka звучит на порядок лучше. Это если из более или менее сходных по направлению. Конечно, харизма, драйв, умение сочно преподнести текст у Вольского никуда не пропали.
    Есть забойный хит "A chto tam idzie?" и хорошая песня "Krainy niama". Заглавный трек - если и не провал, то уж точно не самая подходящая песня, с которой следовало начинать альбом.
    Огромное спасибо за альбом, хотя бы потому, что тут есть что обсуждать в отличие от последнего альбома "сами знаете кого".
    Лявон Вольскi, по-моему, единственный белорусский музыкант, который пишет песни вот уже на протяжении 25 лет, если я не ошибаюсь.
    После Мулявина у нас больше не осталось музыкантов, которые на протяжении стольких лет продолжают писать хорошие песни. Алексей Шедько разве что.

  • Як ні круці, а альбом насамрэч круты і якасны. Вольскі гэта велічыня, прычым немагчыма разнастайная!!!

  • Расслушал альбом как следует - вполне сочным, громким, цельным он получился.

  • Нажаль тэксты сапсаваліяся. Ці самота Лявона апанавала, ці грошай заплацілі. Навошта хібіць сваю краіну якая б яна не была. Некалькі песен спадабалася. "Чужы", напэуна, пра самога Вольскага і найболей моцная з усіх. "Бульбашы" не зразумеў і нават трохі крыудна стала. Не лічу, што мы жывём гэтак дрэнна. Гляньце на Украіну. Але талант - гэта талант, і я яго паважаю. Праект "Крамбамбуля". на мой погляд, найлепшы у яго творчасці. І я яго буду слухаць заўсёды.