Новы сольны альбом Лявона Вольскага «Грамадазнаўства» быў прэзентаваны сёння на мультылэйбле «Пяршак». Запіс новага альбому адбываўся на віленскай студыі Ymir Audio, а яго саўнд-прадзюсарам выступіў нарвежскі музыка Снорэ Бэргэруд.
— Нейкі «абстрактны» альбом запісваўся досыць даўно, — распавёў у інтэрвію 34mag.net Лявон. — Я пачынаў супрацу з рознымі музыкамі, але не атрымлівалася такога, калі ты падсвядома разумееш: вось яно! Дый самі песні, якія пісаліся тады, цяпер не падаюцца вартаснымі. Падсвядома я разумеў, што не зусім гатовы для важкай сольнай праграмы, таму займаўся даробкамі калісьці задуманага. Відаць, трэба было, каб думкі і пачуцці, так бы мовіць, выспелі. А з часам пачалі пісацца і зусім іншыя песні.
Нарвежскі музыка Снорэ Бэргэруд у новым альбоме Вольскага не толькі паўдзельнічаў як саўнд-прадзюсар ды аўтар канцэпцыі гучання, але і выступіў як гітарыст, бас-гітарыст і аранжыроўшчык. Трэцім звяном у механізме быў нарвежскі бубнач Сіндрэ.
— Калі мы звярнуліся да Снорэ з прапановай супрацы, ён адразу ж сказаў, што хацеў бы цалкам спрадзюсаваць аранжыраванне і гук, — узгадвае Вольскі. — Я пагадзіўся паспрабаваць. Ягонае бачанне мне падалося цікавым, гэткім «нетутэйшым», і мы пачалі шчыльную супрацу. А далей ужо, як кажуць, творчая магія…
У альбом «Грамадазнаўства» увайшлі адзінаццаць новых кампазіцый.
— Я думаю, Снорэ працаваў у жанры манументалізму. Я таму і не магу вылучыць з альбома нейкую адну «найбольш удалую» песню. Яны там усе як камяні ў брукаванцы. Мы адмовіліся ад папярэдняга сінгла, бо любая асобна ўзятая песня не перадае настрою ўсяго альбома, — кажа Лявон Вольскі.
27 сакавіка ў клубе Tarantino адбудзецца канцэрт Лявона Вольскага і саксафаніста Паўла Аракеляна. Магчыма, некаторыя песні з альбому «Грамадазнаўства» прагучаць падчас імпрэзы.
Вось прыклад, як можна зрабіць вострасацыяльны альбом, які будзе рокавым і драйвовым. Чапляе. «Матрёшка» і побач не ляжала.
Добры падарунак ад Лявона на сёньняшняе сьвята!
Теперь хочется пожалеть Пита Павлова и даже немножечко покачать на руках… :)
Як кажуць, на рэпiце :)
звучание западное порадовало. материал еще стоит расслушать, хотя уже первая песня понравилась.
Брэд самый настаяшчый! Поўнае расчараваньне :( падаецца, што Вольскі ўжо ўсё сьпеў…
Пичалька, я думал здешние музыканты писали. Есть пара хороших песен, а так, «кто не республиканец в двадцать лет, у того нет сердца; кто республиканец после тридцати, у того нет головы» (с)
давай дуэль на пианинах Резус и Лявон…(с)
Согласен, что это на порядок интересней последнего творения Ляписа. Но насчет так называемого западного качества — не уверен. Последний альбом Amaroka звучит на порядок лучше. Это если из более или менее сходных по направлению. Конечно, харизма, драйв, умение сочно преподнести текст у Вольского никуда не пропали.
Есть забойный хит «A chto tam idzie?» и хорошая песня «Krainy niama». Заглавный трек — если и не провал, то уж точно не самая подходящая песня, с которой следовало начинать альбом.
Огромное спасибо за альбом, хотя бы потому, что тут есть что обсуждать в отличие от последнего альбома «сами знаете кого».
Лявон Вольскi, по-моему, единственный белорусский музыкант, который пишет песни вот уже на протяжении 25 лет, если я не ошибаюсь.
После Мулявина у нас больше не осталось музыкантов, которые на протяжении стольких лет продолжают писать хорошие песни. Алексей Шедько разве что.
Як ні круці, а альбом насамрэч круты і якасны. Вольскі гэта велічыня, прычым немагчыма разнастайная!!!
Расслушал альбом как следует — вполне сочным, громким, цельным он получился.
Нажаль тэксты сапсаваліяся. Ці самота Лявона апанавала, ці грошай заплацілі. Навошта хібіць сваю краіну якая б яна не была. Некалькі песен спадабалася. «Чужы», напэуна, пра самога Вольскага і найболей моцная з усіх. «Бульбашы» не зразумеў і нават трохі крыудна стала. Не лічу, што мы жывём гэтак дрэнна. Гляньце на Украіну. Але талант — гэта талант, і я яго паважаю. Праект «Крамбамбуля». на мой погляд, найлепшы у яго творчасці. І я яго буду слухаць заўсёды.