BosaeSonca і Паліна Рэспубліка спяюць дуэтам

Гурт BosaeSonca 27 красавіка на сольным канцэрце ў Мінску прэзентуе дуэт з Палінай Рэспублікай. Песня атрымала назву «Не згарыш».

Дуэт наспяваў ужо даўно. Лідэр гурту BosaeSonca пазнаёміўся з Палінай на самым пачатку яе творчага шляху. «Ня тое, каб мы сябры, ды і па-за музычнымі справамі амаль не перасякаемся, але бывае такое, што адчуваеш сябе на агульнай хвалі з чалавекам, і тут, відаць той самы выпадак», — кажа Алесь Кот-Зайцаў.

Штуршком да стварэння дуэту стаў канцэрт Паліны Рэспублікі з нагоды ўласнага 20-годздзя, на які спявачка запрасіла з сэтам гурт BosaeSonca. «Мне падабаецца тое, што робіць Алесь з музыкамі. Для мяне дуэт стаў прыемным экспэрымэнтам, надта цікава самой пачуць што з гэтага атрымаецца», — зазначае Паліна.

Нягледзячы на агульную сімпатыю да музыкі адно аднаго, Алесь і Паліна задумалі зрабіць нешта адрознае ад свайго стылю. Паводле інфармацыі Tuzin.fm гэта будзе замежная песня, якая яшчэ ніколі не гучала на беларускай. Акрамя канцэрта, кампазыцыю таксама мяркуецца запісаць у студыі.

27 красавіка BosaeSonca пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!» адыграюць вялікі сольны канцэрт у клубе Tarantino (зваротны бок КЗ «Мінск»), як святкаванне ўзнагароды «Лепшы беларускамоўны альбом» на прэміі Experty.by. Учора ў гурта з’явілася яшчэ адна нагода для святкавання — BosaeSonca атрымалі прыз «Дэбют года» на прафесійнай музычнай прэміі Rock Profi, пераможцы якой вызначаюцца па меркаванні музыкаў. У галасаванні ўзялі ўдзел 46 беларускіз гуртоў і выканаўцаў.

Источник: пресс-релиз

Группы: ,