2

Чарговы фэстываль «Басовішча» пройдзе без конкурсу

Басовішча

Арганізатары 25-га па ліку фэстывалю «Басовішча» вырашылі не праводзіць сёлета конкурс маладых выканаўцаў. Імпрэза адбудзецца 18 і 19 ліпеня ў Гарадку, на мяжы Польшчы і Беларусі, паведамляе Tuzin.fm.

Пакуль афіцыйна не абвешчаны ніводны ўдзельнік фэстывалю, а таксама няма зьвестак наконт візавай падтрымкі для гледачоў зь Беларусі. Арганізатары зь Villa Sokrates і «Беларускага аб’яднаньня студэнтаў у Польшчы» кажуць, што працуюць над гэтым пытаньнем, але выніку пакуль няма. Фэсту бракуе фінансаваньня, і сёлета нават зладжаны збор сродкаў на польскай краўдфандынгавай плятформе.

Дакладна вядома, што конкурсу маладых выканаўцаў сёлета ня будзе. Прадстаўнік фэсту Ганна Пякарская афіцыйна пацьвердзіла ў інтэрвію «Эўрарадыё» гэтую інфармацыю. Стаўка зробяць на выступ вядомых гуртоў зь Беларусі, Украіны і Польшчы. Лайн-ап агучаць у чэрвені.

Источник: Tuzin.fm

Темы: Басовішча

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com