4

R.U.T.A., «Крама», :B:N:, IQ48, Re1ikt і «Троіца» выступяць на «Басовішчы»

Басовішча

Арганізатары беларускага фестывалю «Басовішча», які ўжо 25 год запар ладзіцца ў польскім мястэчку Гарадок бліз беларускай мяжы, абвесцілі імёны значнай часткі ўдзельнікаў.

Сярод іх гурты, якія ўжо не аднойчы выступалі на «Басовішчы», — «Крама», :B:N:, IQ48, Re1ikt, этна-трыа «Троіца». Упершыню на фестывалі выступіць гурт Nizkiz, а таксама палякі Warsaw Balkan Madness. Адным з хэдлайнераў фэсту стане праект R.U.T.A., які ўжо браў удзел у «Басовішчы» ў 2011 годзе.

Гурт R.U.T.A. створаны вядомымі польскімі музыкамі, удзельнікамі гуртоў Dezerter, Lao Che, Moskwa і Post Regiment, якія ўзнавілі старыя песні на тэму бунту супраць прыгнёту сялянаў у Польшчы, Беларусі, Украіне і Расіі. На рахунку гурта тры альбомы — «Gore — Pieśni buntu i niedoli XV–XX wiek», «Na uschod. Wolność albo śmierć» (у запісу якога прымала ўдзел беларуская спявачка Наста Някрасава) і «400 lat» (разам з Paprika Korps). У мінулым годзе R.U.T.A. выступіла на шэрагу еўрапейскіх фестываляў, сярод якіх адзін з буйнейшых у Еўропе Sziget Fesztival.

«Басовішча» пройдзе 18–19 ліпеня на лясной палянцы Борык ля мястэчку Гарадок на Беласточчыне. Уваход на фестываль традыцыйна бясплатны. Зараз арганізатары вырашаюць пытанне з візавай падтрымкай для беларусаў. Інфармацыя наконт гэтага мусіць з’явіцца цягам бліжэйшых дзён.

Автор: Вячеслав Радионов / Ultra-Music

Группы: IQ48, Крама, Троіца, Re1ikt, :B:N:, R.U.T.A.

Темы: Басовішча

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com