11 жніўня польскі фольк-панкавы праект R.U.T.A. выпусціў новы альбом «Na uschod. Wolność albo śmierć», у запісу якога прыняла ўдзел беларуская спявачка Наста Някрасава і ўкраінскі гурт «Гуляйгород».
У альбом «Na uschod. Wolność albo śmierć» увайшлі 13 кампазыцыяў, створаных на аснове народных песен бунту супраць прыгнёту сялянаў у Польшчы, Беларусі, Украіне і Расіі. Апрацоўкай і адаптацыяй песен займаўся польскі паэт і падарожнік Яцэк Падсядла. Дзякуючы ягонай працы, а таксама падтрымцы гісторыкаў, у дадатак да дыску выйшла 120-старонкавая кніга, у якой змешчаны шэраг артыкулаў пра гісторыю польскай панк-музыкі, польскія змаганні супраць прыгнёту, сучасную беларускую і расійскую апазыцыю.
«Калі казаць пра беларускую частку, то гэта песні з розных рэгіёнаў Беларусі, напрыклад, „Садома“, „Батрацкая доля“, „Дробна драбніца“, якія да гэтуль спяваюцца ў Беларусі, — распавядае Наста Някрасава. — Ёсць таксама малавядомыя песні, якія мы знайшлі ў зборніку Рыгора Шырмы, зборніку Кабышнікава з раздзелу „Беларускія сацыяльна-бытавыя песні“. Гэта антыпрыгонніцкія песні. Напрыклад, „Я скакала, плясала“ падалася нам адпаведнай: выданне дзяўчыны замуж было звязана з непісаным законам, што першая ноч належыла пану. Гэта трагедыя, якая звязана з тэмай менавіта адносін паміж панамі і звычайнымі людзмі».
Праект R.U.T.A. створаны вядомымі польскімі музыкамі, удзельнікамі гуртоў Dezerter, Lao Che, Moskwa і Post Regiment, якія ўзнавілі старыя песні на тэму бунту і запісалі ў мінулым годзе альбом «Gore — Pieśni buntu i niedoli XV–XX wiek». Гэтая плыта атрымала вялікі поспех у Польшчы і прынесла гурту адну з найбуйнейшых польскіх ўзнагародаў Paszporty Polityki.
Пытаньне на засыпку: дык Наста Някрасава ўсё ж «прыняла ўдзел» ці «ўзяла ўдзел»? Я шызею з гэтых дзьвюхмоўных. Аднойчы нават чуў у цягніку: мы так няблага папрацавалі во благо господу… Жудасць.
http://goo.gl/4l1rW
Дык я ж і кажу: » Принимать участие — Браць (а не прымаць) удзел // Расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем)». А ў вас напісана «прыняла ўдзел». Куды?
Прыміце этат удзел… у запісу якога прыняла ўдзел беларуская спявачка…
Карочэ: варта паправіць: «у запісу якога ўзяла ўдзел беларуская спявачка».
принимать участие в чём-либо — прымаць (браць) удзел у чым-небудзь
Магчыма, па гэтай прычыне, тыя людзi, якія жадаюць размаўляць на беларускай мове, не робяць гэтага. Бо знойдуцца «знаўцы», якія будуць папракаць іх. Не прыпадабняйцеся вядомым персанажам, якія дзеляць людзей на тых хто за, і тых хто супраць.
Беларуская мова для ўсіх: і тых хто думае на ёй, і тых хто толькі жадае крыху размаўляць.
У спадара, відаць, парушана лёгіка, што блытае прычыну з неўласьцівым сьледзтвам. Тыя людзi, якія жадаюць размаўляць на беларускай мове, не робяць гэтага, бо ў краіне няма беларускіх школаў з паўнацэннай адукацыяй, а не «вывучэньнем мовы». Пра далейшую адукацыю я й не кажу. Вячаслаў Радыёнаў сам дае спасылку на слоўнік, дзе напісана «принимать участие — браць удзел», але дадае сваё «прымаць». Ды прымайце вы яго куды хочаце, бо лёгіку ў мітусьні ня ўставіш, але жаданьне адстойваць сваё права на памылку выяўляе няшчырасць прагі размаўляць. Дый памылкі гутарковай мовы не такія страшныя, як пісьмовая непісьменнасць, да таго ж ваяўнічая.