6

На фестывалі «Рок па вакацыях» выступіць гурт Н.О.М.

Штогадовы фестываль «Рок па вакацыях» пройдзе ў 21-ы раз. Канцэрт будзе складацца з двух частак: у першым аддзяленні выступяць гурты Drum Ecstasy, Nizkiz, The UNB, Pomidor/Off і «Крама», а ў другім адбудзецца сольны канцэрт піцерскага гурта Н.О.М.

Фестываль «Рок па вакацыях» — знакавае мерапрыемства для сучаснай беларускай культуры. У пачатку 90-х у маладой беларускай рок-супольнасці ўзнікла ідэя зладзіць для школьнікаў і студэнтаў свята нефармальных зносін пасля летняга адпачынку і паказаць гатовасць музыкаў да новага канцэртнага сезону.

Першы фестываль адбыўся 1 верасня 1993 году і да 1998 году праходзіў штогадова. Пасля наступіла працяглая паўза. З новымі арганізатарамі «Рок па вакацыях» адрадзіўся ў 2008 годзе і зноў адбываецца штогод.

Канцэрт адбудзецца 19 верасня ў клубе Re: Public. Квіткі на 21-ы фестываль «Рок па вакацыях» будуць каштаваць ад 200 да 350 тысяч рублёў.

Автор: Александр Чернухо / Ultra-Music

Группы: Н.О.М.

Темы: Рок па вакацыях

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com

  • Андрей Лазук
    0

    о май факинг гад

  • раю арганізатарам фэсту бліжэй пазнаёміцца з творчасцю НОМа, напрыклад фільм "Беларуская быль", у якім беларусаў адкрыта выстаўляюць непаўнавартаснымі, па кантрасце з сабой. Фільм адкрыта зняважлівы, фашыстоўскі.
    Няхай ба прывозілі, але не ў рамках гэтага фэсту.

    • Андрей Лазук
      0

      что-то вы познакомились, а шутки так и не поняли :)

      • ПТВ-шны гумарок на тэму ўтыркаў-беларусаў, каравасці іх мовы і памкненняў. Урок сапраўднага братэрства і павучальная гісторыя ў адным флаконе. Раю ўсім

        • Идите нойте под войтюшкевича или камоцкого, а ном интереснейший коллектив с чувством юмора, которого у вас явно не обнаружено))