Штогадовы фестываль «Рок па вакацыях» пройдзе ў 21-ы раз. Канцэрт будзе складацца з двух частак: у першым аддзяленні выступяць гурты Drum Ecstasy, Nizkiz, The UNB, Pomidor/Off і «Крама», а ў другім адбудзецца сольны канцэрт піцерскага гурта Н.О.М.
Фестываль «Рок па вакацыях» — знакавае мерапрыемства для сучаснай беларускай культуры. У пачатку 90-х у маладой беларускай рок-супольнасці ўзнікла ідэя зладзіць для школьнікаў і студэнтаў свята нефармальных зносін пасля летняга адпачынку і паказаць гатовасць музыкаў да новага канцэртнага сезону.
Першы фестываль адбыўся 1 верасня 1993 году і да 1998 году праходзіў штогадова. Пасля наступіла працяглая паўза. З новымі арганізатарамі «Рок па вакацыях» адрадзіўся ў 2008 годзе і зноў адбываецца штогод.
Канцэрт адбудзецца 19 верасня ў клубе Re: Public. Квіткі на 21-ы фестываль «Рок па вакацыях» будуць каштаваць ад 200 да 350 тысяч рублёў.
о май факинг гад
НОМ! Аааа!11
раю арганізатарам фэсту бліжэй пазнаёміцца з творчасцю НОМа, напрыклад фільм «Беларуская быль», у якім беларусаў адкрыта выстаўляюць непаўнавартаснымі, па кантрасце з сабой. Фільм адкрыта зняважлівы, фашыстоўскі.
Няхай ба прывозілі, але не ў рамках гэтага фэсту.
что-то вы познакомились, а шутки так и не поняли :)
ПТВ-шны гумарок на тэму ўтыркаў-беларусаў, каравасці іх мовы і памкненняў. Урок сапраўднага братэрства і павучальная гісторыя ў адным флаконе. Раю ўсім
Идите нойте под войтюшкевича или камоцкого, а ном интереснейший коллектив с чувством юмора, которого у вас явно не обнаружено))