1

Гурт Wartha прысвяціў альбом закатаваным і забітым

Wartha «Azure Lakes»

Беларускі метал-гурт Wartha выпусціў новы альбом «Azure Lakes». Рэліз дыска адбыўся на расійскім лэйбле SoundAge Productions.

— Нашу краіну часта называюць блакітнавокай, а таксама — краінай азёраў, — тлумачаць музыкі сэнс назвы альбома. — Ангельскі варыянт быў абраны выключна дзеля большага разумення замежнымі слухачамі, як і лацінскі варыянт беларускага алфавіта ў буклеце ды назвах трэкаў.

Новы альбом «Azure Lakes» прысвечаны эскапізму, растварэнню і знікненню, а таксама ўсім невядомым закатаваным і забітым, хто знік у беларускай зямлі. Па словах музыкаў, натхненнем паслужылі спакойныя краявіды беларускага паазер’я і крывавая сумная гісторыя Беларусі.

Запіс альбома адбываўся на працягу ўсяго мінулага года на мінскай BR Studio. Падчас працы да ўдзельнікаў гурта далучыліся іншыя музыкі — Артур Мацьвеенка (Dzivia), Эльвіра Сцельмашук (Omut), Эмілія Скарабагатая, Вадзім Шэндэр (Omut), Зміцер Багачук і Расціслаў Галубнічы (Alfar, Kliodna).

Альбом можна замовіць на лэйбле SoundAge Productions, набыць на iTunes і афіцыйнай старонцы гурта на Bandcamp.

Автор: Вячеслав Радионов / Ultra-Music

Группы: Wartha

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com

  • Ананім Ананьераў
    1

    Пакуль "БМА", як сьведчыць прэса, «выдае апошні дыск на фізычным носьбіце», лепшыя беларускія гурты выдаюцца па ўсім сьвеце. Альбом «Azure Lakes» (2015), пакуль сьвежы, яшчэ можна надыбаць на тутэйшых мэтал-канцэртах, а паспрабуйце адшукаць «Паўстань» (2011), які выходзіў ажно ў Екацярынбургу. А я імею фсе беларускія рарыцеты ў арыгінале, але файлы ў сетцы. «Wartha» малайцы! Усім слухаць «Heritage/Spadčyna» ў перакладзе Веры Рыч ды «Što j pa Moru» з вакалам Эльвіра Сцельмашук («Omut»). Жызднь бурлідт у беларускім року!!!