3

Гурт «Спрат» запісаў новую песню «Пакаленне» ды зняў на яе кліп

Берасцейскі гурт «Спрат» прэзентуе на Ultra-Music кліп на новую песню «Пакаленне».

У 2010 годзе гурт заняў другое месца на фестывалі маладых гуртоў памежжа Sounds of Borderland, трапіў на складанку кавераў Neuro Dubel, выдаў сінгл «180», прысвечаны 100- і 80-годдзю нараджэньня Геніюш і Караткевіча.

«Хоць першы блін заўжды не самы лепшы, але ўсё ж спадзяемся ў нас атрымалася зрабіць яго падобным на той самы блін, — смяюцца музыкі. — Для першага разу не хацелася рабіць нешта складанае ды ўкладаць у відэа нейкі вялікі сэнс».

Па словах музыкаў, у новай песні паднятая тэма змены пакаленняў, стану краіны і той хлусні, што ўліваюць у нашы вушы з экранаў. «Песня напісана ад імя сучаснага маладога чалавека, аб яго ўнутраным стане і поглядзе на тое, што адбываецца вакол, — тлумачаць музыкі гурта. — Ён азіраецца і пачынае разумець — ужо немагчыма быць пад прэсам сістэмы, не жадае заставацца ў стане трывогі і нявызначанасці. Патрэбна нешта змяніць ці змяніцца самому. Ён марыць каб гэта адбылося ў маштабах яго пакалення».

Кліп здымаўся ў закінутым цэху на ўскраіне горада, які за гады прастою размалявалі мясцовыя графітысты. Музыкі апыталі сяброў з камерамі на жаданне паспрабаваць сябе ў ролі аператараў: «Нам пашанцавала — згадзілася дапамагчы ўсходзячая зорка Ігар Бурштын. У цэху не было электрычнасці, таму кліп знялі за адзін зарад акамулятара камеры».

Зараз музыкі працуюць над новым матэрыялам і плануюць выданне паўнавартаснага альбому.

Автор: Александр Чернухо / Ultra-Music

Фото: Olly Shipyl

Группы: Спрат

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на [email protected]