Берасцейскі гурт «Спрат» прэзентуе на Ultra-Music кліп на новую песню «Пакаленне». У 2010 годзе гурт заняў другое месца на фестывалі маладых гуртоў памежжа Sounds of Borderland, трапіў на складанку кавераў Neuro Dubel, выдаў сінгл «180», прысвечаны 100- і 80-годдзю нараджэньня Геніюш і Караткевіча.
«Хоць першы блін заўжды не самы лепшы, але ўсё ж спадзяемся ў нас атрымалася зрабіць яго падобным на той самы блін, — смяюцца музыкі. — Для першага разу не хацелася рабіць нешта складанае ды ўкладаць у відэа нейкі вялікі сэнс».
Па словах музыкаў, у новай песні паднятая тэма змены пакаленняў, стану краіны і той хлусні, што ўліваюць у нашы вушы з экранаў. «Песня напісана ад імя сучаснага маладога чалавека, аб яго ўнутраным стане і поглядзе на тое, што адбываецца вакол, — тлумачаць музыкі гурта. — Ён азіраецца і пачынае разумець — ужо немагчыма быць пад прэсам сістэмы, не жадае заставацца ў стане трывогі і нявызначанасці. Патрэбна нешта змяніць ці змяніцца самому. Ён марыць каб гэта адбылося ў маштабах яго пакалення».
Кліп здымаўся ў закінутым цэху на ўскраіне горада, які за гады прастою размалявалі мясцовыя графітысты. Музыкі апыталі сяброў з камерамі на жаданне паспрабаваць сябе ў ролі аператараў: «Нам пашанцавала — згадзілася дапамагчы ўсходзячая зорка Ігар Бурштын. У цэху не было электрычнасці, таму кліп знялі за адзін зарад акамулятара камеры».
Зараз музыкі працуюць над новым матэрыялам і плануюць выданне паўнавартаснага альбому.
Клип, конечно, детский, но хай будет :-)
беларуский уровень…
пичалька
пусть хоть что-то. Лет пять назад вообще из молодого андеграунда даже такого не дождаться было.