3

«Крамбамбуля» прэзентуе песню «To nisu jedra»

«Крамбамбуля» запісала новы альбом і сёння прадставіла відэа на песню «Гэта ня ветразь». Таксама гурт эксклюзіўна прэзентуе гэтую песню на мове арыгіналу на сайце Ultra-Music.

Новая плытка «Крамбамбулі» «Драбадзі-драбада» складаецца з хітоў народаў свету, запісаных як на беларускай мове, так і на мове арыгіналу. Усяго ў падвоены альбом увайшлі песні на 9 мовах, у тым ліку па-швецку, польску, італьянску.

«Спачатку я думаў, што мы ўсё на беларускай мове праспяваем, і тады альбом выйшаў бы, напэўна, год таму. Але потым пайшла такая дурная ідэя: чаму б не праспяваць на нямецкай мове, на іншых. І пачалі працу ў гэтым накірунку, хоць было досыць цяжкавата», — распавёў у інтэрвію Ultra-Music Лявон Вольскі.

Песня «Гэта ня ветразь» напісаная паводле народнай харвацкай песні «To nisu jedra» і выкананая ў стылі поп-панк, як і большасьць кампазіцый новага альбому. Кліп на песню зняў выдомы рэжысёр Мацвей Сабураў, а варыянт песні на харвацкай мове эксклюзіўна прэзентуецца на Ultra-Music.

Канцэртная ж прэзентацыя новай праграмы «Драбадзі-драбада» адбудзецца 11 лютага ў клубе Re:Public. Чытайце неўзабаве вялікае інтэрвію з Лявонам Вольскім на Ultra-Music.

Автор: Вячеслав Радионов / Ultra-Music

Группы: Крамбамбуля

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на [email protected]