4

Akute выдалі новы сінгл «Kroŭ EP»

Akute

Гурт Akute прадстаўляе «Kroŭ EP» — першы сынгл з новага дыску, выхад якога плянуецца на вясну. На думку музыкаў, загалоўная кампазіцыя «Кроў бы вада» найбольш яскрава сьведчыць пра настрой іх будучага альбому.

У сынгл «Krou EP» акрамя загалоўнай кампазыцыі ўвайшлі яе разнаплянавыя апрацоўкі ад беларускіх праектаў. Свае вэрсіі «Кроў бы вада» тут прадстаўляе трып-хоп каманда B_Side, індзі-электроншчыкі ideainahead, праект Pryzma, што працуе ў стылістыцы драм-н-бэйс. Яшчэ адну вэрсію падрыхтавалі прадстаўнікі маскоўскай гіп-гоп сцэны — «Манижа & Миша Мищенко». Да расейцаў песьня Akute трапіла праз сябру музыкаў. Яны настолькі ёй зачараваліся, што даслалі сваю вэрсію літаральна праз дзень.

Бас-гітарыст Akute Раман Жыгараў тлумачыць, чаму менавіта «Кроў бы вада» выйшла асобным сынглам: «Гэты твор найбольш яскрава сьведчыць пра настрой нашага будучага альбому, хоць у музычным пляне яна адрозьніваецца ад іншых новых песень». На заўвагу Ромы, калі ў першым дыску «Дзевачкі і космас» апявалася касьмічная тэматыка, то на другім дыску будзе весьціся хутчэй пра беспаветраную прастору ды халодную вусьціш касьмічнай бездані.

Датычна новага альбому Akute вядома ўжо, што ўвесь матэрыял запісаны і цяпер знаходзіцца на стадыі зьвядзеньня. У пакуль безназоўны дыск увойдзе 10 твораў, у тым ліку і «Кроў бы вада». Акром таго, гэтая ды яшчэ тры новыя кампазіцыі прагучаць у якасьці саўндтрэку да першага моладзевага сэрыялу «Вышэй за неба».


Спампаваць Akute «Kroŭ EP»

Источник: Tuzin.FM

Фото: Kate Volkova

Группы: Akute, Ideainahead, B_SIDE, Pryzma, Манижа & Миша Мищенко

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на [email protected]