Гурт Akute прадстаўляе «Kroŭ EP» — першы сынгл з новага дыску, выхад якога плянуецца на вясну. На думку музыкаў, загалоўная кампазіцыя «Кроў бы вада» найбольш яскрава сьведчыць пра настрой іх будучага альбому.
У сынгл «Krou EP» акрамя загалоўнай кампазыцыі ўвайшлі яе разнаплянавыя апрацоўкі ад беларускіх праектаў. Свае вэрсіі «Кроў бы вада» тут прадстаўляе трып-хоп каманда B_Side, індзі-электроншчыкі ideainahead, праект Pryzma, што працуе ў стылістыцы драм-н-бэйс. Яшчэ адну вэрсію падрыхтавалі прадстаўнікі маскоўскай гіп-гоп сцэны — «Манижа & Миша Мищенко». Да расейцаў песьня Akute трапіла праз сябру музыкаў. Яны настолькі ёй зачараваліся, што даслалі сваю вэрсію літаральна праз дзень.
Бас-гітарыст Akute Раман Жыгараў тлумачыць, чаму менавіта «Кроў бы вада» выйшла асобным сынглам: «Гэты твор найбольш яскрава сьведчыць пра настрой нашага будучага альбому, хоць у музычным пляне яна адрозьніваецца ад іншых новых песень». На заўвагу Ромы, калі ў першым дыску «Дзевачкі і космас» апявалася касьмічная тэматыка, то на другім дыску будзе весьціся хутчэй пра беспаветраную прастору ды халодную вусьціш касьмічнай бездані.
Датычна новага альбому Akute вядома ўжо, што ўвесь матэрыял запісаны і цяпер знаходзіцца на стадыі зьвядзеньня. У пакуль безназоўны дыск увойдзе 10 твораў, у тым ліку і «Кроў бы вада». Акром таго, гэтая ды яшчэ тры новыя кампазіцыі прагучаць у якасьці саўндтрэку да першага моладзевага сэрыялу «Вышэй за неба».
мне не очень как-то, концовка только понравилась — а так Агата Кристи)
В Агате Кристи виноват Стас :)
Вокалист именно в этой песне приблизился вплотную к би2.. а этого делать не стоит, он может больше. А так мне понравилось
сингл разочаровал, ожидал намного большего от этой команды