10

Гурт HandmadE запісаў дэбютны альбом

Гурт HandmadE прадстаўляе на інтэрнэт-партале Tuzin.FM свой першы студыйны альбом «DEMO. The music from unfreedom».

Ідэя стварыць гурт зьявілася ў двух беларускіх журналістаў Яўгена Валошына і Глеба Лабадзенка пяць год таму, калі яны адпачывалі ў Італіі. Паводле іх задумы, гэты праект мусіў стаць годнай альтэрнатывай той музыцы, якая прадукуецца на тэлешоў кшталту «Фабрыкі зорак» і гучыць на айчынных FM-cтанцыях. «Гэта выглядала напачатку на вар’яцкі плян. Але мы вырашылі не адмаўляецца ад ідэі, нават калі адыйшлі ад сонечнага ўдару. Вырашальную ролю ў рэалізацыі нашай задумы адыграў Андрэй Маркуц, які пагадзіўся далучыцца да нашага праекту», — распавядае Яўген Валошын. Канчаткова HandmadE сфармаваўся, як жывы гурт, калі да яго далучылася рытм-сэкцыя ў асобах Івана Махновіча і Ціхана Золатава. Партыю акардыёна выконваў віртуоз Макс Квяткоўскі, які пасля адгадаваў бараду і цалкам сышоў у праграмаванне. Яго замяніў шоўмен Уладзімір Пыльчанка.

Тэксты да асноўных хітоў стварыў Глеб Лабадзенка, які ў якасці паэта-перакладчыка пасупрацоўнічаў з Дакотай, Аляксандрам Рыбаком, Максам Лорэнсам, гуртом «Cтокс» ды іншымі. «Свае вершы, якія гучаць у песнях HandmadE, я пісаў канкрэтна для гэтага альбому. Прычым ствараліся яны ў розных краінах, у самым розным антуражы», — распавядае Глеб. Так, напрыклад, «Вуліца-дым» напісалася ў часе глыбокай душэўнай тугі аўтара, у Мінску. Твор «Толькі разам» быў прыдуманы ў варшаўскім гатэлі Felix. «Там, дзе лета бывае кароткім…» — у аўтобусе «Прага-Парыж», калі Лабадзенка і Валошын рабілі сэрыю рэпартажаў з Заходняй Эўропы. З песняй «Сёньня ўвечары» — наогул асобная гісторыя. Яўген і Глеб задумалі яе, як беларускі «мядляк» і першае яе выкананне адбылося на танцах у дзіцячым летніку ў Старадарожскім раёне. Менавіта дзеці і настаялі на тым, каб гэты трэк быў абавязкова ўключаны ў будучы студыйны альбом.

У сваёй творчасці HandmadE спалучыў шматлікія стылёвыя эксперыменты — як у моўным, так і музычным плане. У песнях гучыць беларуская, расійская і ангельская мовы, а жанравы спектр кампазіцый сягае ад індзі-року і рэгі да акустычнага тэхна. Запісваліся песні для альбому паступова — на тыя сродкі, што меліся ў кішэнях. Таму на старонцы рэлізу змяшчаецца адпаведная пазнака пра тое, што кожны трэк каштаваў не больш за 50 даляраў. Тым не менш, запісам музыкі засталіся задаволенымі, хоць і выдатна разумеюць, што няма межаў для самаўдасканалення. Праўда, айчынныя FM-станцыі музыку HandmadE не прынялі. «Як толькі былі зроблены першыя трэкі, мы паспрабавалі прасунуць іх на беларускія станцыі. Але — хрэн! У пераважнай большасці кампазіцыі расцэньваліся як „нефармат“», — кажа Яўген.

Праўда, зусім іншыя адносіны склаліся ў гурта з тэлебачаннем. Анатоль Вечар зняў ім за адзін дзень відэакліп на песню «Вуліца-дым». Яшчэ адзін кліп, мульцяшны, зрабіла для гурта фатограф Інга Купчына — каханне юнацтва аднаго з музыкаў. Да ўсяго гурт неаднаразова клікалі на тэлеканал АНТ, дзе апошнім разам ім нават уручылі дыплём за «Песню году».

Стваральнікі HandmadE мысьляць далей. Цяпер яны думаюць даставіць свой альбом спявачцы Мадоне ды прадусару Цімбалэнду. Праўда, як жартуе Яўген Валошын, ён забуксаваў па дарозе ў Амерыку. Цяпер музыка часова жыве ў Коста-Рыцы. У сувязі з гэтым, жывая прэзентацыя «DEMO. The music from unfreedom» пакуль не прадбачыцца. Затое ёсць выдатная магчымасць паслухаць і спампаваць HandmadE.

Источник: пресс-релиз

Фото: Maryna Lee

Группы: HandmadE

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на [email protected]

  • Инди из 80-х
    0

    Странно, что неформат. Хотя какое странно, забыл я что ли, где живём

  • чупакабра
    0

    ну вот, что-то интересное

  • По мне, так это в разы более стоящее, интересное и СВОЁ, в сравнении с тем, что счас выходит-вышло на дебютниках модных англоязычных инди (назовём так)-групп. Во всяком случае, тут нет желания передрать на местный манер Arcade Fire или The White Stripes, например.

    • Рейджен
      0

      Задолбали делители на свое и чужое. Чувак, каковы критерии СВОЕГО? УГ - своё, закос под глобалмузик - чужое? Или чо, или как? Если критерии именно такие, то вышеупомянутая творческая неинди (назовем так)-группа стопудняк СВОЁ.

      • Чувак, да не надо так убиваться, ты так не убъёшся!))))
        бывает и так размыто обозваный тобой глобалмузик (кста, какие жанры и стили сюда входят, просвяти))-УГ, бывает наоборот. СВОЁ -это выражение своей сути. Чужое - имитация формы, стилизация, но сути тут нет, ибо она чужая, а чужое можно только имитировать. Некоторые моменты "белорусского инди" (равно как и любой иной музыки) мне симпатичны, некоторые нет, но тебе более не буду распространяться что и почему, ибо по тону твоему ясно ху из ху. Не надо нервничать, заебаш лук и улыбнись миру!)

        • Рейджен
          0

          Таки убился, от твоей залепухи. Своя суть - это ты сильно отмочил. Чувак, ты тут вообще про какую суть задвигаешь? Что, блин, за суть такая, да еще и СВОЯ? У тебя одна суть, а у вовы из шабанов другая. Или у вас с вовой из шабанов одна суть на двоих? Да я смотрю у тебя валит некислая такая струя красотищи: "имитация формы", "сути нет, ибо она чужая" и т.д. Ё-моё, во дает. Это ты после вчерашнего кулича прозрел где своё, а где чужое? Обличитель имитации, ёпт. А по поводу ху из ху, то про..ся ты маленько: я не нервничаю и луки не ебашу.
          P.S. Не ори на меня!

  • злобный критик
    0

    пятница 13-е.
    ниплоха.но мне такая музыка не нравицо. ничего плохого не скажу.