4

Vinsent прэзентаваў кліп на песню-саўндтрэк да фільму «Вышэй за неба»

Vinsent прэзентаваў у інтэрнэце кліп на новую песню «Ні кроку назад», якая стала саўндтрэкам да фільму «Вышэй за неба».

«Ні кроку назад» стала адной з галоўных музычных вынаходак першага беларускага незалежнага кіно пра сучасную беларускую моладзь. Падчас працы над стужкай аўтары «Вышэй за неба» прапанавалі Vinsent'у, які зняўся ў фільме ў адной з роляў, зняць кліп на гэтую песню.

Андрэй Курэйчык, мастацкі кіраўнік фільму, адзначыў, што песня эмацыйна перадае ўсё тое, што было закладзена ў праект, таму яшчэ да сканчэння працы над песняю і фільмам з рэжысерам Дзмітрыем Марыніным, аператарамі Аляксеем Карнеявым і Арцёмам Якімавым быў падрыхтаваны макет кліпу.

Кліп здымаўся ў старой закінутай мінскай школе нумар 25, дзе калісьці вучыўся аўтар «Вышэй за неба» Андрэй Курэйчык. Для кліпу былі падрыхтаваныя адмысловыя дэкарацыі, а працу ажыццяўляла здымачная група фільму.

Источник: naviny.by

Фото: Ксюша Протасеня

Группы: Vinsent

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на [email protected]