Vinsent прэзентаваў у інтэрнэце кліп на новую песню «Ні кроку назад», якая стала саўндтрэкам да фільму «Вышэй за неба».
«Ні кроку назад» стала адной з галоўных музычных вынаходак першага беларускага незалежнага кіно пра сучасную беларускую моладзь. Падчас працы над стужкай аўтары «Вышэй за неба» прапанавалі Vinsent’у, які зняўся ў фільме ў адной з роляў, зняць кліп на гэтую песню.
Андрэй Курэйчык, мастацкі кіраўнік фільму, адзначыў, што песня эмацыйна перадае ўсё тое, што было закладзена ў праект, таму яшчэ да сканчэння працы над песняю і фільмам з рэжысерам Дзмітрыем Марыніным, аператарамі Аляксеем Карнеявым і Арцёмам Якімавым быў падрыхтаваны макет кліпу.
Кліп здымаўся ў старой закінутай мінскай школе нумар 25, дзе калісьці вучыўся аўтар «Вышэй за неба» Андрэй Курэйчык. Для кліпу былі падрыхтаваныя адмысловыя дэкарацыі, а працу ажыццяўляла здымачная група фільму.
мне так самотна, калі навокал маска(лі)
Трымайся, бо затое мы the best. Золата заўжды менш за г…..
Вельмі спадабалася.
Верым, можам, пераможам.
Перажылі голад, перажывем і ізабіліе.