3

Госцем адборачнага канцэрту «Бардаўскай восені» стане Паліна Рэспубліка

Паліна Рэспубліка

17 чэрвеня ў мінскай кавярні «Піўная гісторыя» адбудзецца адборачны канцэрт на фестываль «Бардаўская восень 2012». Прыём заявак на ўдзел працягваецца да 10 чэрвеня.

11 чэрвеня, адразу пасля сканчэння прыёму заявак ад канкурсантаў, на Ultra-Music пачнецца інтэрнэт-галасаванне за лепшую конкурсную песню «Бардаўскай восені 2012». Пераможца галасавання трапіць на фэст аўтаматычна. Астатніх удзельнікаў фэсту, які традыцыйна адбудзецца напрыканцы кастрычніка ў Бельску Падляшкім (Польшча), падчас адборачнага канцэрт абярэ кваліфікаванае журы.

Традыцыйна на канцэрце выступяць усе канкурсанты фестывалю і адмыслова запрошаны госць. Сёлета ею стане Паліна Рэспубліка, якая распачала сваю сцэнічную дзейнасць менавіта з перамогі на фестывалі «Бардаўская восень» у мінулым годзе.

Прыём заявак на фестываль «Бардаўская восень 2012» працягваецца. У адборы ўзяць удзел можа беларускамоўны выканаўца, які падрыхтуе сольны альбо акустычны выступ у складзе свайго гурта. Заяўкі ў выглядзе анкеты ўдзельніка, фотаздымка і дэма-запісу прымаюцца на паштовую скрыню [email protected] да 10 чэрвеня.

Автор: Вячеслав Радионов / Ultra-Music

Фото: Валентин Хасеневич

Группы: Паліна Рэспубліка

Темы: Бардаўская восень

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на [email protected]