Какими гаджетами пользуются белорусские рок-звёзды?

Корреспондент сайта Migom.by расспросил белорусских рок-легенд об их любимых гаджетах, музыкальном софте и передовых технологиях.

Лявон Вольский, лидер группы «Крамбамбуля»: «Магу запісаць песню на iPad»

Договориться о встрече с Лявоном Вольским оказалось делом непростым. Он сразу рассекретил свои семейные девайсы: «Усё банальна. Не бачу сэнсу піярыць гэта». В его пользовании один iPhone 4 и iPad 2, у жены и продюсера «Крамбамбули» Анны Вольской — опять-таки смартфон Apple и The New iPad. «Але, калі настойваеце, можна паспрабаваць сустрэцца», — добавил Вольский.

— Спадар Лявон, на Вашую думку, у Беларусі ўжо паспела пашырыцца гаджэтаманія?

— А ў нас такая манія ёсць? Мусіць, за гаджэтамі людзі нешта хаваюць у сабе.

— Вам даволі часта даводзіцца бываць за мяжой. Ці назіраеце Вы ў тамтэйшых людзей «падвешанасць» на пэўнай марцы дэвайсаў?

— У Злучаных Штатах, наколькі ведаю, трэба плаціць нармальныя падаткі за карыстанне iPhone и iPad, таму там няма гэткай апантанасці. Калі ў смартфонах ці планшэтах падлучаны Інтэрнэт, то сем’ям даводзіцца эканоміць. Цалкам «аснашчаны» гаджэт бывае і адзін на сям’ю.

— Ці даўно ў Вас гэты iPhone?

— Даволі даўно. Для чаго мне ён патрэбен найперш? Тэлефанаванні, SMS-паведамленні, Інтэрнэт. Яшчэ гульнямі кшталту Angry Birds баўлю зрэдку час. А вось звышпапулярным Instagram не карыстаюся.

— У якіх сітуацыях сучаснаму чалавеку не абысціся без партатыўнага гаджэта?

— Я зразумеў, наколькі ўсё «завязана» на сучаснай тэхніцы, калі мне давялося з Чарнагорыі дабірацца перакладнымі да польскай Уроцлаўшчыны. «Забіўшы» два свае тэлефоны, я аказаўся проста бездапаможным у гэтай вандроўцы. Пакуль мой смартфон не прасохнуў і не пачаў зараджацца, было вельмі няпэўнае становішча. А там жа нумар прадзюсара і ўсё на свеце. Таму калі я ўключыў на рэцэпцыі гатэлю свой гаджэт да электрасеткі і пабачыў, што той падае прыкметы жыцця, проста камень з душы апаў.

Таму манія-не манія, згаданая раней, але тое, што мы «завязаны» на сучаснай тэхніцы моцна, — чыстая праўда. Мусіць, час вяртацца да папяровых нататнікаў.

— Ці даводзілася выкарыстоўваць планшэт ці смартфон для занатоўкі музычных ідэй?

— Бывае. На iPad усталяваў праграму Garage Band, дзе можна не толькі рабіць накіды, але і нават нескладаныя песні запісваць (скажам, для кабарэ-праектаў).

— Наколькі рэальнымі Вам бачацца легальныя продажы айчыннай музыкі на iTunes ці Google Play?

— У любым выпадку, прагрэс паступова ідзе. Мы вельмі хочам паскорыць працэс запуску музыкі «Крамбамбулі» ды сольных праектаў на тым жа iTunes. Можа, хтосьці набудзе запісы ў Сеціве легальна, заплаціўшы музыкантам. І справа не ў тым, што шкада заліць песні на бясплатны сэрвіс. Пакуль рукі не даходзяць неяк: тут шмат акалічнасцей тэхнічнага кшталту…

— Тады лагічнае пытанне. Вашыя прагнозы: кампакт-дыск як носьбіт музычнай інфармацыі здольны выжыць?

— Ну вініл жа выжыў! Нават пашыраюцца продажы: кожная сур’ёзная каманда мусіць зрабіць вінілавы наклад. І пакласці ў канверт з плыткай… флэшку з запісам у «лічбе».

Олег Хоменко, лидер группы «Палац»: «Каб быць сапраўды мабільным, у тэлефоне мне патрэбен Інтэрнэт»

В эти дни Олег Хоменко и другие участники знаменитого фольк-модерн коллектива «Палац» заняты подготовкой к юбилейному концерту (в честь 20-летия команды). Он состоится 26 октября на сцене Республиканского театра белорусской драматургии. Тем не менее, Олег Хоменко нашёл время, чтобы поговорить с корреспондентом Migom.by о гаджетах и перспективах IT-технологий в музыкальной сфере.

— Я дарэчы паглядзеў мінулы матэрыял на Migom.by пра гаджэты поп-зорак з каментарыямі кшталту «Давайце нарамальных пацаноў збярыце». Але, мяркую, нашы рок-зоркі куды больш сціплыя ў гэтых адносінах за сваіх калег з эстраднага «цэху».

Што да майго тэлефона, дык гэта звычайны Samsung з QWERTY-клавіятурай. Карыстаюся ім для званкоў, SMS ды Інтэрнэта. Усё ж такі аператыўны пошук інфармацыі сёння надзвычай важны. Бывае, пачуеш нейкае слова і думаеш: а што ж яно абазначае? Вось тут і дапамагае мабільны Інтэрнэт. Адпаведна і тэлефон становіцца цяпер ужо зусім паўнавартасным мабільнікам.

— Гадоў адзінаццаць таму «Палац», бадай першым з беларускіх рок- і фольк-гуртоў, выдаў альбом рэміксаў на свае кампазіцыі. А як бы паставіліся да рэмікса, зробленага на софце для iPhone, iPad ці Android-дэвайса?

— Тэхналогіі развіваюцца хутчэй за мазгі, гэта дакладана. Але да любога руху наперад стаўлюся пазітыўна. Галоўнае, каб усё атрымлівалася натуральна. Выдатна, калі чалавек, які робіць сваю версію кампазіцыі, у курсе найноўшых тэндэнцый, тых сэмплаў і тэмбраў, што скарыстоўваюць саўндпрадзюсары. Ды і класна скарыстаць у рэміксе мультыкультурныя трэнды. А сучасныя гаджэты з’яўляюцца толькі якасным сродкам для рэалізацыі ўсіх гэтых ідэй.

— А студэнты ва Універсітэце культуры і мастацтваў пакуль не радавалі рэміксамі на Вашы кампазіцыі?

— Бывалі выпадкі, калі выкарыстоўвалі фрагменты ці нават цэлыя творы ў сваіх трэках.

— Ці дастаткова «Палацу» на канцэрце мець ноутбук з загнанымі туды «мінусоўкамі», каб паспяхова правесці выступ?

— Так, вядома ж, можна рабіць, але мы так не робім. Іншая справа, што на невялікіх выступленнях мы не збіраем усіх 9 музыкантаў — сур’ёзны рокавы склад. Тады ў камп’ютары захоўваем пэўныя элементы сэмплернага гучання, каб выступаць ва ўсечаным складзе. Дарэчы, акурат цяпер набыў ноутбук Samsung сярэдняга классу (мадэль Samsung 350U2B) і вельмі задаволены.

— Ці бачыцца Вам перспектыва ў прасоўванні беларускай музыкі (і запісаў «Палаца» ў прыватнасці) праз тыя ж iTunes ды Google Play?

— Ведаеце, каб паспяхова прадавацца на такіх вэб-рэсурсах патрэбна паспяхова прайсці ўсе стадыі разнастайных чартаў. Скажам, бразілец Мігель Тэло (Michel Telo) яшчэ тры гады таму вывесіў на ўласным сайце песню «Ai Se Eu Te Pego». Аднак толькі праз год на яе звярнулі ўвагу прадзюсары ў Бразіліі, затым — на міжнародным узроўні. Пасля пачаліся хіт-парады і як заканмерны вынік — паспяховыя продажы сярод карыстальнікаў мабільных гаджэтаў на тым жа iTunes. Вось такая паслядоўнасць заўжды і прыносіць поспех!

Дмитрий Войтюшкевич, лидер «WZ-orkiestra»: «Мой самы арыгінальны гаджэт — шуфля з гаспадарчай крамы»

Дмитрий Войтюшкевич находится в приятном состоянии нового пользователя смартфона с большим экраном. Хотя гаджетов в его доме более чем достаточно: планшеты, ноутбук, нетбук, проектор. Обо всем этом наш корреспондент и расспросил Дмитрия.

— Цяпер у мяне смартфон Samsung Galaxy S. З’явіўся ён зусім нядаўна, калі мой папярэдні тэлефон HTC нейкай старой версіі канчаткова зламаўся. Наогул, не так даўно ездзіў па горадзе без машыны (у метро) і пабачыў, як у вагоне моладзь усё трэ і трэ нешта на сэнсарных экранах. Таму, мне падаецца, па хуткасці жыцця мы нічым не адстаем ад Масквы, Варшавы ці Нью-Ёрка. У гэтым сэнсе, мяркую, мы хутчэй універсалізуемся, чым нашы суседзі-палякі, да прыкладу.

— Але ж дэвайсаў, я ведаю, і ў Вас самога багата…

— Прычым маю вопыт набыцця гаджэтаў абсалютна цёмнага паходжання. Быў час, калі мне здавалася: якая розніца, ці не «кітаец» мой планшэт. Android стаіць і нармальна. Цяпер вось ляжыць мёртвым грузам. Хіба калі дома не працуе ноўтбук, ён выратоўвае. А літаральна ў тым жа месяцы, калі давялося мяняць тэлефон, жонка падарыла мне планшэт Asus Eee Pad Transformer Prime TF201. Вось так мы нечакана «абдэвайсіліся».

— Якія Вашы ўражанні ад новага планшэта?

— Ён вельмі зручны для навучання дзяцей. Цяпер і кніжкі можна не купляць, і дыскі з усялякімі гульнямі. Маецца ў гаджэце і алфавіт, і віртуальныя канструктары, і праграмы для навучання ліку. Вось такая карысная штука. Між іншым, на дзень нараджэння сябар падарыў мне нэтбук Asus. Зможам цяпер глядзець кіно, калі выязджаем у дом на Нёмане, дзе пакуль Інтэрнэта няма. Затое там ёсць праектар і сцяна з белых сілікатных блокаў! Дарэчы, рэкамендую: выдатны экран. А ў якасці Dolby-гуку — калонкі ад музычнага цэнтра.

— А ці скарыстоўваеце свае гаджэты для працы над песнямі?

— Калісьці была ідэя рабіць запісы проста дома, для чаго і быў набыты магутны стацыянарны камп’ютар з вялізным маніторам. Тым не менш, па прызначэнні ім амаль не карыстаюся, бо надта ж хутка прыйшла эра партатыўных дэвайсаў. Дарэчы, у мяне практычна з усімі тэхнічнымі навінкамі так: ляжаць без справы, пакуль, урэшце, не стануць металаломам…

— Магчыма, марыце яшчэ пра якую-небудзь навінку ў палку сваіх дэвайсаў?

— Ёсць у мяне адна мара. Яна датычыцца сонечнай батарэй на нёманскай сядзібе. Калі з’явіцца магчымасць, адразу ж паспрабую прыдбаць сабе такую навінку, няхай яна нават ніколі не акупіцца.

— Вяртаючыся да смартфона, якімі праграмамі карыстаецеся ў сваім Galaxy S?

— У гэтым пытанні я поўны… «олдскул». Калькулятар, каляндар, Інтэрнэт, дыктафон. «Гуглю» пры патрэбе неабходныя звесткі. Вось шукаў адмысловыя кашы для дзіцяці. Аказалася, што найбліжэй да нас яны ёсць у Вільнюсе, Варшаве і Беластоку. А што яшчэ? Гаджэты даюць магчымасць рабіць якасныя фоткі. Я здымаю сваіх дзетак. І там ёсць такі класны эффект — вінтаж. Мне вельмі падабаецца! А ў інтэрфэйсе мне бракуе беларускай мовы…

Вячеслав Корень, лидер группы ULIS: «Главное, чтобы были USB-накопители»

Если кого-то можно называть настоящей легендой белорусского рока, так это Вячеслава Кореня. Бесконечно харизматичный, принципиальный, тонкий и точный в оценках. Застать его на родине, как и главного персонажа древнегреческой «Одиссеи» Улисса, довольно сложно. Но наш корреспондент все-таки смог встретиться с рок-музыкантом и саундпродюсером.

— Вячеслав, насколько Вы зависимы от современных гаджетов?

— Практически независим. Дело в том, что пять лет назад у меня не было даже мобильного телефона. Теперь, правда, без него не могу обойтись, но использую для звонков. Иногда фото делаю на память. Но аппарат у меня обычный — не смартфон. О его покупке, равно как и о выборе планшета, пока не задумывался.

— С появлением мобильных операционных систем вышел разнообразный софт для написания сэмплов и даже музыки. Насколько актуален тренд «мобильного звука» в современной рок-культуре?

— Программы подобного типа для стационарных компьютеров стали актуальны ещё десятилетие назад. Да и по сути их портативные версии не особо отличаются от базовых. Скажем, уже в 2003 году, самостоятельно записывая крайний номерной альбом ULIS, пользовался программой Samplitude. Она для меня удобна, поскольку напоминает реальный звукорежиссерский пульт. Ко всему, выходит множество плагинов и версий этой программы. Гипотетически полагаю, что её модификации, а также другие программы могут впечатлить и в версиях для iOS или Android.

— Не сводит ли подобное увлечение компьютерными эффектами рок-музыку к чему то, что можно собрать «на коленке»?

— В целом, такие программы, где из разнообразных эффектов, в том числе винтажных амплифаеров (усилитель мощности сигнала с использованием внешнего источника энергии. — прим. ред.), лупов (фрагмент звуковой или визуальной записи, замкнутый в кольцо для его циклического воспроизведения. — прим. ред.), сэмплов (небольшой оцифрованный звуковой фрагмент. — прим. ред.) можно собрать звук, актуальны для таких стран, как наша. Просто потому, что это дёшево и довольно качественно, для демо-версий вполне подходит, так как студийное время для живой записи достаточно дорого. Поскольку некоторые из этих программ я тестировал (но альбом мы писали живьём), то могу сказать: приходилось слышать ряд белорусских групп, чей саунд собран из сэмплов и синтетических звуков с помощью MIDI и этих самых компьютерных программ. Так называемые сэмплеры позволяют собрать музыку из отдельных нот, записанных на дорогих студиях качественными инструментами. Ко всему, у всех музыкантов в голове множество чужой музыки, которая все равно влияет на их стиль и манеру. Потому, в некотором смысле, не принципиально, сыграешь ты этот рифф сам или сложишь его из готовых нот.

— Неужели в Вашем кармане или рюкзаке технический прогресс больше никак не проявил себя?

— Помимо компьютера и лэптопа я пользуюсь USB-носителями, куда закачиваю информацию, которую хочу сохранить или продублировать. У меня несколько флэшек и три жёстких диска: самый первый на 70 ГБ, второй на 500 ГБ и последний съёмный винчестер на 1 ТБ.

— Вас как лидера и продюсера музыкального коллектива интересует продажа музыки для мобильных пользователей через iTunes или Google Play?

— Поскольку мне приходится практически ежедневно искать новую музыку для радиоэфира, то могу найти самые новые релизы едва ли не в день запуска диска в продажу. А то и раньше. Но как музыкант я не могу не поддержать позицию тех, кто выбирает способ покупки музыки. Ведь авторы получат свои отчисления, которые пойдут на дальнейшее развитие их творчества.

Источник: Migom

Группы: , , ,

Комментарии: 4