Я ўжо некалькі тыдняў слухаю гэты альбом амаль на паўторы, бо з самага першага праслухоўвання зразумеў: «тое, што трэба!» І ўвесь гэты час я парываўся напісаць гучную рэцэнзію пра выдатную працу Аляксандра Памідорава і сяброў. Вось толькі ніяк не мог знайсці падыходзячых словаў.
Пакуль мне не скінулі спасылку на адзін з запісаў вядомага расейскага блогера, які апісываў праблемы расейскага і іншага «падробнага» хіп-хопу. Маўляў, «які хіп-хоп без гета? жаданне ёсць, ёсць нават нейкі лажовы бумбокс, але гета, сука, няма». Вось менавіта такія думкі прыходзяць у галаву пры параўнанні большасці сучаснай беларускай музыкі, ў першую чаргу, англамоўнай: ёсць усе сродкі і магчымасці рабіць «як там», але ж мы ўсе «тут».
Вось Памідораў тут — і ён сапраўдны. Тут «простая сыстэма», дзе «не спіздзіш, не пражывеш» і дзе «хочаш лётаць, а можаш толькі поўзаць». Тут Шабаны і жарцікі пра дыскатэкі і порна, і сумная іронія пра «снайпера на даху», і проста драйв.
Пры гэтым усе метафары і алюзіі жывуць не самі па сабе, а загорнутыя ў выдатную музычную форму — жорсткую, разнастайную, складаную. Канановіч і Харытановіч могуць падчас песні шматкроць змяняць рытм, Памідораў можа і крычаць («Шабаны»), і начытваць («Італьяна»), і крыхцець («Дыска»). Я ўжо не кажу пра розныя прыемныя дробязі, як свісткі («Нічога»), фонавы злавесны смех («Ну і што?») ці валторну («Радыё»).
Але, на першы погляд, насамрэч панкавы альбом стаў нечым больш выбітным. Экспрэсія інтанацый Аляксандра Памідорава — чалавека, здаецца, суворага і сціплага ў сваіх эмоцыях — надала твору нейкі своеасаблівы лоск і падкрэсліла самабытнасць і розум гэтай плыткі. Так, успрымаць «Патас/Попс/Прапаганду» можна толькі ў кантэксце, але самыя моцныя запісы па ўсім свеце рабіліся менавіта так.
Узорны панкавы саўнд і адзіная думка-стужка робіць з «трох П» не проста плытку з крыху архаічным матэрыялам, які культывуецца музыкамі больш за дзесятак лет, а сціснуты «памідораўскі» кулак, у якім крыюцца не асабістыя разважанні, а моц светапогляду цэлага пакалення.
І хоць гэта можа падацца эклектычным, вынік працы — шчыры маналітны альбом, дзе ёсць месца і патасу, і попсу, і прапагандзе. Гэта квінтэссенцыя дробных, напаўдробных і зусім ужо гратэскных думак, падзей і з’яваў, якія жывуць побач з намі і ў нас саміх. Вось ён — беларускі «My Generation».
выдатны альбом, жывы такі, таксама слухаю на рэпіце :)
Кроме того, что слышал раньше (Дым, Кола и Шабаны) (в смысле еще до выхода альбома), так ничего и не запомнилось больше… ((
Немного однообразно получилось. Чуток дали свободы Канановичу и это стало заметно ((
4————— (с натягом, так сказать, а ожидания были ну оооч большими! (()
> Вось ён — беларускі «My Generation».
Сравнение не в пользу зе Тубсам. Это 500% )))
Альбом знаковый, слушается на одном дыхании. Не побоюсь сказать, это событие! Нет в РБ аналогов такой музыки, кто бы что не говорил. Одновременоо олдскульно, одновремено новаторски. Из недостатков. Лучше бы был басист, чем басист-гитарист. Не смотря на обилие хороших гитар и барабанов, порой не хватает жирного настоящего басса (кроме бонуса). Также некоторые песни по отдельности не слушаются, но целиком всё слушается как единое целое. В прочем всё это не портит альбом, просто могло бы быть еще лучше. Альбом у меня на репите тоже.
Классный альбом! Слушать всем!
почитал рецензию тети Тани на Памидорава , думаю чутша купить альбом Саладухи
Памідор — гэта Памідор, насамрэч ё маё!
http://belmusic.org/reviews/iosc-pamidory-esci-ci-est-pomidory-est.html