29 чэрвеня прайшоў пяты паган-фолк фэст «Купальскае кола». 15 калектываў выступалі на працягу 9 гадзін.
Перад пачаткам мерапрыемства аказалася, што аднаго з заяўленых гуртоў — Irdorath — не будзе. Як патлумачыў гэта арганізатар фестывалю Алесь Таболіч, Irdorath заплацілі значна большую суму за канцэрт у іншым месцы. Таму замест іх выйшлі By Cry.
Акрамя іх на сцэне гралі як беларускія гурты «Дрыгва», Znich і Litvintroll, так і ўкраінцы «Тінь Сонця», Natural Spirit. Трохі нечаканым быў ход запрасіць pagan-metal групу «Стожар» з Яраслаўля. Хлопцы ў касаваротках і кедах спявалі пра старажытнарускіх багоў, бітвы і гэтак далей. Але ў адзін момант былі блізкія да правалу, калі вакаліст захацеў прысвяціць кампазіцыю «Ярыла» Вялікай Русі.
— Маскалі нам не патрэбныя! — зараўлі з танцпола, а брытагаловыя хлопцы ў падцяжках, якія перад гэтым ліха раскідвалі ўсіх у мошы, прыкметна напружыліся.
Нашчасце, расейцы своечасова зразумелі, што дапусцілі памылку, і выправіліся: «Прысвячаецца ўсім воінам, усё роўна, рускім ці беларускім».
На пачатку фестываля выступіў адзін з самых аўтарытэтных на Беларусі фолк-калектываў, адзіны ў той дзень, хто скрупулёзна прытрымліваўся старажытнай традыцыі выканання — Guda . Guda знакамітыя тым, што спяваюць старажытныя абрадавыя песні, якія стагоддзямі не сустракаюцца ў побыце. Нажаль, дзве гадзіны дня — непадыходзячы час, каб азнаёміць публіку са сваёй творчасцю. Народ большай часткай падцягнуўся бліжэй да вечара. Таму дзяўчаты з калектыву яшчэ доўга потым шпацыравалі па ваколіцах Re:Public, прыводзячы прахожых у замяшанне народнай вопраткай, пакуль ім не далі выступіць паўторна. У маленькім прамежку паміж Znich і Litvintroll яны выйшлі, каб выканаць архаічную купальскую песню.
Падчас фэсту адбылося шмат яскравых выступаў. Несумненна, гэта «Дрыгва» з іх песнямі, больш падыходнымі для поля бітвы, чым для канцэртнай пляцоўкі; Rokash і яе чароўная салістка Паліна Дулінец, чый пяшчотны і адначасова моцны голас не змог сапсаваць нават гукарэжысёр клуба; By Cry, якiя выконваюць фолк у панкавым стылі; «Тінь Сонця», які праспявала спачатку кавер на Gods Tower, а затым мулявінскую «Малітву». Znich, як заўсёды, выканалі традыцыйную праграму з «Ярылам» і «Мроей», якая суправаджалася паказам кліпа. Што адметна, на бэк-вакал на той самай «Мроі» паставілі двух вакалістак By Cry і панну Таболіч.
Але героямі вечара адназначна сталі Litvintroll. Яны выскачылі на сцэну, як чэрці з табакеркі, адпусцілі жарт ў бок Znich’оў і грымнулі «Da Siabra», «Lasun», «Kamarowa Śmierć», «Czornaja Panna», а на закуску — перапеўку «Купалінкі». Ніхто, акрамя, мабыць, украінцаў Natural Spirit, не сабраў такі натоўп на танцпляцоўцы. Народ скакаў, як апошні раз у жыцці, спяваў, надрываючы глоткі, і раз за разам крычаў: «LIT-VIN-TROLL!».
— Такія святы сапраўды патрэбны, бо Купалле варта увагі, і не ў калгасным сэнсе, як заўсёды, а хутчэй паганьскім, — кажа вакаліст гурта Андрэй Апановіч. — Не «гарашчыя пакрышкі» на «дзярэўнях», а нешта іншае. Кожны з нас праходзіў праз гэта, п’янкі-гулянкі, а на самой справе трэба шанаваць традыці, абрады.
Пасля такога магутнага выступу рэшта фестывалю прайшла ціха і па-хатняму ўтульна. Нават на Natural Spirit, якія выступілі ў Беларусі ўпершыню за 13 гадоў, у слухачоў сілаў не хапіла. Усплёск энергіі адбыўся толькі на іх лірычнай «Калыханцы», калі танцпол асвяціўся агеньчыкамі запальніц, якія разгойдаваліся ў такт.
Пасля заканчэння фэсту народ разыходзіўся стомлены, але задаволены,. І толькі нястомныя Litvintroll’і брынчалі на гітары недзе ў кустах.
Фотарэпартаж Вконтакте (аўтар: Стас Шляхтич)
Странный репортаж: Essa вообще не выступали.
Правильное название коллектива BY CRY.
23 Март 2012 Natural Spirit были с концертом в ГЦК (г.Гомель), но не суть важно.
спасибо за репортаж.
былі ад пачатку. гуда зусім не парадавала — эта што новы састаў — нейкія дзеўкі неспетыя. карацей, нам не спадабалася. рокашы маладцы — новы подых, а літвінтролі проста далі купальскага жару)
А руліць Тома Колас у кантэкстах! Thank you very much!!!
рокашы — найлепшыя), салистка сапраўды чароўная! хачу паўтор! а што з гудай? неўзнаю іх в грыме. няма таго, што раньш было. «Тінь Сонця» проста заваражыў! дзякуй арганізатарам!!!!
Шановні музиканти «Тінь Сонця!» Знову радий повідомити вам, що сьогодні рецензія на ваш альбом «Танець серця» вийшла в Білорусі ще й у паперовому виданні з фотками («Краязнаўчая ґазэта» № 32, 31.08.2013, стор 7).