Праект Šuma запісаў сумесны трэк з трэпавым прадусарам
Праект Šuma пряцягвае эксперыментаваць з беларускімі традыцыйнымі спевамі. Музыкі прэзентуюць на Ultra-Music новы трэк «Leteły Husańki», запісаны сумесна з трэпавым прадусарам Ягорам Касцючэнка, вядомым як Ezhi. Гэта даволі смелая праца, у якой музыкі паспрабавалі спалучыць архаічны вясельны спеў і модны клубны трэп, ад якога на вечарынах вар’яцеюць тусоўшчыкі. У выніку атрымаўся трэк, у якім тусуюцца […]