Абвешчаныя першыя ўдзельнікі фестывалю «Басовішча-2013»
Арганізатары штогадовага беларускага фестывалю «Басовішча» на старонцы на Facebook абвесцілі імёны першых удзельнікаў фэсту. Сярод іх беларускі гурт Pomidor/OFF, украінцы «Перкалаба» і польская каманда Orkiestra Klezmerska Teatru Sejneńskiego.