Абвешчаныя першыя ўдзельнікі фестывалю «Басовішча-2013»

Арганізатары штогадовага беларускага фестывалю «Басовішча» на старонцы на Facebook абвесцілі імёны першых удзельнікаў фэсту. Сярод іх беларускі гурт Pomidor/OFF, украінцы «Перкалаба» і польская каманда Orkiestra Klezmerska Teatru Sejneńskiego.

Самы стары беларускі музычны фестываль, які з 1990 году ладзіцца на тэрыторыі Польшчы побач з беларускай мяжой, у апошнія гады мае праблемы з фінансаванням. Але ў гэтым годзе фестываль будзе фінансавацца з трох крыніцаў: Міністэрства адіністрацыі і інфарматызацыі Польшчы, Міністэрства замежных спраў Польшчы і Маршалкоўская ўправа Падляшскага ваяводства. Таксама партнёрам «Беларускага аб’яднання студэнтаў», якое праводзіць фестываль напрацягу 23 гадоў, будзе фонд Villa Socrates.

У мінулым годзе ўдзельнікамі фэсту былі гурты IQ48, :B:N:, Znich, Sciana, TerraKod ды іншыя. А ўвогуле за ўсю гісторыю фестывалю на сцэне на лясной палянцы Борык ля мястэчку Гарадок на Беласточчыне выступілі ўсе вядомыя беларускі гурты, а таксама шматлікія госці з Польшчы, Украіны, Літвы і іншых краін.

Автор: / Ultra-Music

Группы: , ,

Темы:

Комментарии: 9
  • Хочу: Крамбамбулю, Kazik, Farben Lehre

  • Кашлатага Воха ў конкурсную частку! (8 Ракашоў нарэшце запрасіце!

  • Рапер:

    а кому-то это еще нужно вообще…?

  • vandrouny:

    Ну што, крута, а тое я ўжо пачаў хвалявацца.
    Цяпер адвечнае пытанне: што з візамі?

  • Злобный критик:

    cудя по тому во что превратился фестифаль польской песни — басовку должна постичь такая же судьба.Скора джейморса и Финберг окестра будут там играць..(с)

    • Ната:

      Вы забыли ланскую и серебряную свадьбу.

      • Skim:

        І паўнафарматны канцэрт super-star Саладуха — да таго ўсё ішло. Музыка «Маладой Беларусі», якая і чуць пра яе ня хоча, такую музыку.

        • Ната:

          Солодуха в польских магазинах,забавненькое кинцо.

  • Martha:

    файна было б Ляпісаў у гэтым годзе пабачыць