13 лютага на сцэне малой залі К/З «Мінск» адбудзецца акустычны канцэрт гурта :B:N:.
Квіткі: 60 000–80 000. Месцы продажу: каса К/З «Мінск», ГЦ «Купалаўскі» (пав. 19), ГЦ «Рыга» (пав. 18), а таксама на сайтах kvitki.by і ticketpro.by. Даведкі па тэлефону: +375 29 6490888.
Сам флаер бээнаўскай акустыкі выглядае як валятынка. Так што ўтульная вечарына на дзень Сьвятога Валянтына гарантаваная. Серада чакаецца ўдалай!
Пра «:Б:Н:» нават «Вячэрні Мінск» піша http://www.vminsk.by/news/17/40696/ А былі ж часіны, калі гэта было нормай. Ну дык затое ў сераду, 13-га, ёсць шанц вярнуцца к нармалёваму жыцьцю, пакуль на «Грэмях» моладзевыя куміры пралятаюць.
эту бумагу в метре раздоют……………
Менавіта ў мэтро. І менавіта раздойваюць. Але валянтынка ёсць валянтынка: калі ёсць у каго закахацца, запрасі на канцэрт «:B:N:» і ўсё будзе ў парадку.
а после канцэрта ЧТО ????????????????????
Як заўжды — кожны выбірае сам. Гэта ж не камсамольскі сход.
про комсамольски тутникто не помнит Слава Богу…
Акустычны «:B:N:», аказваецца, можа быць больш стромым за электрычны. Найперш праз усялякія сюрпрызы й нечаканасьці. Напрыклад, падчас адказаў на пытаньні, трапілася й такое: «А можна з вамі пасьпяваць на сцэне». Аказалася ўжо многімі запрыкмечаная дзяўчына, якая надзвычай кранальна выконвае з сапраўднымі профі свой аматарскі сэт, выйграючы то дыск, то яшчэ нейкі сувэнір. Але гэтым разам усе прызы (дыскі, кнігі, значкі) разышліся сярод удзельнікаў конкурсу, які вёў лідэр «IQ48» Алесь Ракавец. А для мяне галоўным сюрпрызам ад «:B:N:» стала выкананьне найпершай песьні калектыва – «Вось такую б», якая за 15 гадоў нідзе не выдавалася, але Анатоль Мяльгуй згадвае яе ў сваёй прадмове да дэбютнай кружэлкі «Не трывай». Памятаю яе шчэ з тых часоў, калі гурт толькі пачынаў штурмаваць фэстывальныя ўзнагароды і атрымаў прыз ад саўндпрад’юсара Генадзя Сыракваша акурат за надзвычайны мэлядызм. Год быў 1998-ы. І што ж яны не запісалі той шэдэўр у студыі Сыракваша? А вось дзеля сталічнай прэзэнтацыі адшукалі нават музыкаў з таго першага складу, каб належна выканаць твор. Вось такая была «акустыка».
Буфет работал ???
Там на першым паверсе цэлы рэстаран. Але фанам «:B:N:» не было часу на яго, бо канцэрт быў шчыльны ды ёмісты. А былі ня толькі фаны, бо актыўна купляўся бокс-сэт поўнай дыскаграфіі гурта. Толькі арганізатары нешта ня надта раскладваліся, і дыскаў многім не хапіла. Ці іх «строга прэдупрэдзілі» (там жа новае кіраўніцтва, куча стукачоў бегае, усім цікавяцца: пра што кніга, аб чом песьні, а што эта ані імелі ввіду)… Вось і атрымалася: што імелі, то і ўвялі.
а кампот был?
Які кампот, ад якога кідае ў пот. «:B:N:» знойдзе колу для Колі.
Мікола, хадзі сюды і чытай, а то потым ня знойдзеш. За ручку цябе вадзіць трэба.
бакссэт компотау!!!!!
Ну чо ж, каму што бліжэй да густу.
ты забыл написать как па калидору концертново зала бегала шушера перестраховачная и спрашивала что у вас в кармане!!!
It is already a tradition…
теперь будем про метеорит долго писать……говорят что это карабель был касмичный….
Ды хоць два (караблі). Галоўнае, што мы з «:B:N:» жывыя, а значыць — нічога ня здарылася. Два разы не паміраць, аднаго — не мінаваць. На гэтую ісьціну не паўплываюць ніякія мэтэарыты.