«Бульбокс-LIVE»: ZM99, «Мутнаевока», «Дай Дарогу!»

. Начало в 19:00

22 сакавіка ў клубе «Цэнтр» адбудзецца другі канцэрт «Бульбокс-LIVE» — новага праекту медыя-шоў «Бульбокс».

Берасцейскі панк-гурт «Дай Дарогу!», які сваімі хуліганскімі песнямі сістэматычна становіцца аб’ектам плётак і скандалаў, 22 сакавіка выступіць з новай акустычнай праграмай. ZM99 і «Мутнаевока» прадставяць песні, якія ўвойдуць у новыя альбомы гуртоў.

Уваход: 60 000 (папярэдне). Квіткі у касах горада, на ticketpro.by, а таксама ў офісе ПАН-студыя (вул. Гікала 22/б, з 10:00 да 17:30 у буднія дни). Даведкі па тэлефонах: +375 33 3412210, +375 29 1019595 (клуб), +375 17 2942222. Відэа-ролік.

Комментарии: 7