29 чэрвеня ў клубе Re:Public адбудзецца V міжнародны фестываль Kupalskae Kola 2013, прысвечаны старажытнаму народнаму святу — Купаллю. Удзельнікі: Natural Spirit (Украіна), «Тінь сонця» (Украіна), «Стожар» (Расiя), Znich, Litvintroll, «Рокаш», «Дрыгва», Forodwaith, Irdorath, Omut, Sontsevorot, Terrakod, Guda (усе — Беларусь).
Квіткі: 150 000 (танцпол, першыя 100 квіткоў), 180 000 (танцпол, папярэдне), 200 000 (столікі). Даведкі: +375 29 1117576, +375 29 1103535.
Ёклмн, цэлы дзень купаліць будзем! «Znich», «LitvinТroll», «Рокаш», «Guda» — гэта нашае ўсё, а тут яшчэ «Тінь сонця» з Украіны дысочкі новыя падвязе!!!
Ну так чо: обедаім і ф пудзь? Пагода на дварэ ого-го — толькі купаліць у клюбе ссуткамі (зьвініця за лішнюю літару — Т). А то CD «Тінь сонця» ня хваціт, как ф прошлы рас в «Рэактары». А патом ішчы потам і кроўю ў ГУМе людзкую музыку.
Ну вось толькі што дадому з рок-Купальля прыйшоў пешшу — такога ў нас яшчэ не бывала! А народу панаехала: з Украіны, Расеі, Аўстрыі, Швайцарыі… І камплект гуртоў на сцэне быў уразьлівы, і мэрч такі, што ніколі ў ГУМе ці «Місцэр’і гуку» не купіш. Пакуль там ныюць аь заняпадзе музычнага бізнэсу, тут народ расхопліваў дыскі й кашулі «Ліцьвінскіх Троляў», «Рокашаў», «Зьнічоў», «Камаедзіцаў», а яшчэ ж ажно 2 альбомы «Тінь Сонця», расейскі «Стожар». Хто чаго варты, было чутно ля сцэны. 9 гадзінаў спрадвечных нашых рытуалаў! Як я вытрымаў, але ж вось не стаміўся.