Прэзэнтацыя кнігі Віктара Сямашкі «Габітацыя»

. Начало в 19:00

24 ліпеня на ганку кавярні NewTon адбудзецца прэзэнтацыя новае кнігі паэта й музыкі Віктара Сямашкі «Габітацыя». У праграме: аўтарская дэклямацыя са спантанным музычным суправаджэньнем, аўтэнтычныя танцы ад Аляксея Крукоўскага й «Капэлі на таку», вершы ад паэтаў Віктара Жыбуля і Зьмітра Вішнёва.

У зборнік «Габітацыя» ўвайшлі тры цыклі вершаў, створаныя Віктарам Сямашкам у перыяд з кастрычніка 2006 да траўня 2008: «Габітацыя», «Дафарэнцыя» і «Гзымс». Імя кнізе дала вёска зь незвычайным назовам Габітацыя, якая месціцца ля Будслава. У перакладзе з лацінскае мовы habitatio значыць «пражываньне, жытло». Кніга выйшла ў выдавецтве «Галіяфы» у сэрыі «Другі фронт мастацтваў». «У прадстаўленых тэкстах аўтар апісвае рознабаковыя стасункі з рэчаіснасьцю й робіць тое бязь лішніх фантазіяў, але з наданьнем сакральнага зьместу кожнай дэталі», — напісана ў анатацыі да зборніку.

Даведкі: +375 29 5513335, +375 44 5050501.

Комментарии: 3
  • Кыц:

    У якім слоўніку, скажыце калі ласка, вы знайшлі форму цыклі ад цыкл, прыназоўнік бязь? Тарашкевічу такое не снілася, вазьміце яго «Граматыку» ( 1918). Пісьменнікі, як можна так бязграматна пісаць? Хто вашы кнігі купляць будзе, як там ніводнага слова не зразумець?

    • Kejstut:

      І так галавой аб сьценачку, ды ў сьлёзы — для пераканаўчасьці.

  • Віктар Сямашка:

    Наконт «цыклю»: Руска-беларускі, беларуска-рускі слоўнік медыцынскіх тэрмінаў (Горадня: ГрДМУ, 2001, укладальнік: Віктар Варанец), Кароткі расейска-беларускі фізыялягічны слоўнік (Менск: Тэхналогія, 1993, укладальнікі: А.Стасевіч, С.Варыёцкі).
    Наконт «бязь»: Расійска-беларускі слоўнік (Менск: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1928,
    укладальнікі: Сьцяпан Некрашэвіч, Мікола Байкоў).
    Альбо можаце зазірнуць сюды — slounik.org.
    Дзякуй за ўвагу! Прыходзьце :)