1 лістапада ў клубе «Графіці» адбудзецца вялікі сольны канцэрт гурта Ilo&friends.
Беларускамоўны гурт з Польшчы Ilo&friends першы раз у гэтым годзе прыязджае ў Мінск з канцэртам. Іх праграма будзе складацца з найлепшых песень двух альбомаў «Па дарозе» і «Сланечнікі», а таксама зусім новых кампазіцый, якія ўвойдуць у трэці дыск.
Гурт на чале з Ілонай Карпюк утварыўся ў 2005 годзе ў Беластоку. Выконвае песьні па-беларуску. Неаднаразова браў удзел у фэстывалях «Бардаўская восень» і «Басовішча». Акрамя згаданых альбомаў мае запісаную праграму «Шчодры вечар добрым людзям», запісаную з народным калектывам. Гэтай восенню музыкі таксама прадставілі спектакль, падрыхтаваны разам з людзьмі, якія маюць праблемы са слыхам, а таксама запісалі ў студыі музыку, створаную да беларускай нямой кінастужкі «Прастытутка» (1926).
Квіткі: 60 000 (папярэдне), 90 000 (у дзень канцэрту).
Востра рэкамэндую! А вось і альбомы іхнія: «На дарозе» http://belmusic.org/reviews/polskija-belarusy-ilofriends.html і «Сланечнікі» http://belmusic.org/reviews/ilofriends-nja-spicca-polskim-belarusam.html
Ты сказала: «У пятніцу
пойдзем разам у GRAFFITI»
http://www.graffiti.by/2013/ilofriends-znoўku-ў-mensku/#.UnERIeWX3Uc