Фальклор беларускай глыбінкі

11 лістапада адбудзецца канцэрт фальклору беларускай глыбінкі. У камернай зале Універсітэта культуры і мастацтваў выступяць этнаграфічныя калектывы Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці: спявачкі вёскі Неглюбка, дзіцячы гурт вёскі Свяцілавічы, гурт «Стаўбунскія вячоркі» пры ўдзеле гурта «Талака» кафедры этналогіі і фальклору.

11 лістапада, камерная зала Універсітэта культуры і мастацтваў (Мінск, вул. Рабкораўская, 17, аўд. 123). Пачатак у 18:00. Падзея Вконтакте.

Комментарии: 5
  • Андрей:

    Божественно

    • Вячеслав Радионов:

      А чо? Я бы с радостью сходил, если б не 11-го (

  • Kalatsey:

    Для разважання. Ці многія беларускія артысты могуць наступным пахваліцца? Спявачкі са Стаўбуна былі запісаны і выдадзены на вінілавай плыце фірмы Мелодыя ў 1980-х. Яны — высокакласныя вакалісткі, якія дасканала валодаюць стылем каранёвай вакальнай музыкі беларусаў. Гэта трэба ведаць (а музыкам — яшчэ і разбірацца ў гэтым). Інакш — наша рок-камьюніці будзе не суполкай музыкаў еўрапейскага ўзроўню, а гуртком графаманаў і плагіятараў.

    • Ірына:

      Неглюбскія таксама запісваліся ў Маскве ў 1980 г.

      • Kalatsey:

        Яны былі і засталіся цалкам гэтага вартымі.