Вялікі сольны канцэрт Vinsent’a

. Начало в 19:00

9 мая у клубе Re:Publiс адбудзецца прэзентацыя сінгла і кліпа Vinsent`a «Ні кроку назад» у межах вялікага сольнага канцэрту.

За час з мінулага менскага сольніка ў творчым жыццці Vinsent’a адбылося шмат зменаў: здымкі ў некалькіх фільмах, замежныя канцэрты і шматлікія вандроўкі.

«Я ўжо нават засумаваў па менскай публіцы, усе пытаюцца — калі нешта новае. Здымкі ў фільмах занялі шмат часу, хутка будзе шмат цікавых і незвычайных прэм’ераў, нават у нязвыклым для мяне амплуа. А пакуль мы на канцэрце прэзентуем сінгл, у які ўвойдуць дзве новыя песні і кліп на песню „Ні кроку назад“, якая стала саўндтрэкам да фільму „Вышэй за неба“, мастацкі кіраўнік якога Андрэй Курэйчык», — кажа Vinsent.

Удзел у канцэрце прыме Саша Захарык, адна з лепшых вакалістак Беларусі, а таксама малады беларускамоўны рэпер Gleboki Smak, які ў гэтым годзе быў прызнаны лепшым фрыстайлерам Беларусі па версіі прэміі «Street Awards 2011».

Таксама, па традыцыі, наведвальнікаў канцэрту чакаюць прыемныя падарункі ад сталых партнёраў праекту: кампаніі «Будзьма беларусамі!» і крамы вопраткі і абутку «Freestyle».

Кошты квіткоў: папярэдне — 30 тыс., у дзень канцэрту — 40 тыс., месца за столікам — 60 тыс. Продаж квіткоў: пераход паміж ГУМам і Макдональдсам, пераход станцыі метро Я. Коласа, касы Менскканцэрту, клуб Re:Public.

Комментарии: 2
  • беларус:

    пантоў дахалера у хлопчыка. занадта шмат шумухі вакол дадзенай асобы робяць некаторыя людзі. як рэп-выканаўца ён слабы тут і казаць няма пра што, як рок-выканаўца я нават і на разглядаю гэтага пеўніка, выбачайце за сарказм. але ж кожнаму сваё.

  • ееее:

    ну вот именно, что каждому свое