«Людзі на балоце» прэзентавалі дэбютны альбом

Гурт «Людзі на балоце» прадставіў на партале Tuzin.fm свой дэбютны альбом, які прысьвечаны гісторыі антыбальшавіцкага супраціву ў Беларусі.

«Людзі на балоце» — праект малады, не мае яшчэ і году. Але музыкі ў ім задзейнічаныя спрэс вядомыя і дасьведчаныя. Выходзіць па-сутнасьці такі гарадзенскі аналяг «Народнага альбому». У сваім дэбютным альбоме «Людзі» вырашылі засяродзіцца на падзеях амаль стогадовай даўніны. Усе восем трэкаў з дыску так ці інакш прысьвечаны гісторыі антыбальшавіцкага супраціву ў Беларусі. Іх аўтар і выканаўца Алесь Дзянісаў кажа, што ён імкнуўся не даваць ацэнак і пазьбягаў хоць якога ідэалягічнага налёту: «Я хацеў уявіць, якія б песьні мог сьпяваць звычайны чалавек, што жыў у тыя часы. Чым ён пераймаўся і што за турботы меў, якія б словы ён мог сказаць сваім нашчадкам. Вось пра гэта я думаў пры напісаньні твораў, што ўвайшлі ў дыск».

Хоць «Людзі на балоце» існуюць толькі з траўня 2011 году, яны пасьпелі ўжо даць некалькі дзесяткаў канцэртаў. Гарадзенскую каманду з ахвотай клічуць з выступамі, як у беларускія гарады, так і за мяжу. Сярод іншага, яны выступалі на польскім Halfway Festival у Беластоку і на «ПІКНІК.BY» у Шаблях, а 17 кастрычніка прадставяць свой альбом ужывую ў межах праекту «Жывы Тузін» у менскім Loft cafe. Алесь Дзянісаў абвесьціў ужо пра падрыхтоўку другога альбома зь лірычнымі песьнямі на вершы заходнебеларускіх паэтаў, якога можам чакаць налета.


Спампаваць альбом «Людзі на балоце»

Источник: Тузін Гітоў

Группы:

Комментарии: 2
  • Арцём:

    Вялікі дзякуй Людзям: цікавы альбом.
    Але нават пры вельмі дрэнным гуку, песьні гучаць куды лепш на канцэрце, чым на альбоме.

  • В принципе и неплохо, но как-то до конца не убеждает. Покатило бы как саундтрек к фильму, как самостоятельный продукт не катит — мелодически не вытягивает.