Мінскі фолк-метал гурт Litvintroll запісаў свой другі альбом пад назвай «Czornaja Panna», які выходзіць праз тры гады пасля дэбютнага дыска. За гэты час змяніўся не толькі склад гурта, але і гучанне — яно стала больш насычаным, зрабіўся больш відавочным уплыў doom metal.
Альбом «Czornaja Panna» складаецца з 8 трэкаў, якія не падобныя адзін да другога. Але пры гэтым дыск гучыць маналітна, за што вялікі дзякуй не толькі самім музыкам, алі і гукарэжысёру Алексею Болатаву, які працаваў над саўндам.
Кожная з песен мае сваю гісторыю. Так, «Da Siabra» была напісана як песня-віншаванне для вядучага праграмы HelloFolks на Люблінскім радыё Centrum. Незвычайнае віншаванне перарасло ў паўнавартасны трэк. Альбо песня «Lipka». Litvintroll — часты госць у Польшы, і яны не маглі не перапець народную польскую песню пра дзяўчыну, што выдаюць замуж супраць яе волі.
«Kamarova Smierc» — яшчэ адна народная песенька, але ўжо беларуская, з бадзёрым дыскатэчным рытмам і змрочным фіналам ў стылі Type O Negative.
«Kryzak (Piesnia Pra Troliau II)» — працяг п’есы з падобнай назвай з папярэдняга альбома. Напісаная ў гадавіну Грунвальдскай бітвы, песня, аднак, апісвае гісторыю вялікай бітвы з некалькі іншага боку, чым прынята.
«Karaleuskaja» — страшная казка пра злодзея, што, магчыма, прама зараз стаіць за вашай спіной. Прыслухайцеся…
«Czornaja Panna» — песня, што падарыла імя і задала тон усяму альбому. Распавядае гісторыю Барбары Радзівіл, што вярнулася з магілы і звяла з розуму свайго каханага. Смерць, якая хаваецца за цудоўным абліччам Чорнай Панны, наганяе ўсіх.
«Ad Astra» — кампазіцыя пра тых, кто бяжыць да зорак, хаваючыся ад палаючага света за сваёй спіной.
Апошні ж трэк носіць назву «Lasun». Ён распавядае пра ненажэрнасць чалавецтва, якое напрыканцы ўсё ж дагоніць Мара — яшчэ адно аблічча Смерці…
Такім чынам, галоўнай тэмай альбому выступае Смерць, што недзіўна: літаральна за пару дзён да сканчэння працы над «Czornaja Panna» у Гомелі на канцэрте загінуў басіст групы — Алег Клімчанка. Гэты альбом прысвечаны яго памяці.
— У кожнай песні альбома ёсць частка Алега. Альбом — гэта яго помнік, манумент. Наша даніна яго памяці, — кажа адзін з удзельнікаў гурта, дудар Васіль Варабейчыкаў.
— Што паўплывала на гук, які стаў заметна больш думавым?
— Мы не імкнуліся адмыслова дасягнуць такога гучання. Проста так адбіліся нашы музычныя перавагі. Калі былі напісаныя першыя песні і стала зразумела, у які бок нас нясе, мы вырашылі не пярэчыць, а працягнулі эксперыментаваць з гучаннем і дадалі ў нашу сумесь фольку і металу дробку маланхоліі.
— Чаму змянілі лагатып групы?
— Таму што трэба думаць шырэй і адыходзіць ад шаблонаў. Склаўся пэўны стэрэатып — якім павінен быць лагатып гурта, якая гуляе ў тым ці іншым стылі. Фольк-метал ў гэтым не выключэнне. Стары лагатып не быў дрэнны, але мы вырашылі зрабіць крок наперад. Мне здаецца, новае лога больш адпавядае музыцы, якую мы зараз граем.
— Ці не нагадвае вокладка новага альбому вокладку апошняга рэлізу Paradise Lost, як лічаць некаторыя слухачы?
— Не. Але цалкам відавочна крыніца натхнення абодвух афарміцеляў. Дапытлівым варта пагугліць мастака Альфонса Муху і пачытаць пра такі напрамак у мастацтве, як мадэрн або арт-нуво. Гэта цяпер модны трэнд, што зрабіць. Калі абстрагавацца ад формы, то па змесце наша вокладка цалкам перадае дух альбома.
Дзе набыць, блін?
Афіцыйнай даты рэлізу пакуль няма. Будзем сачыць за навінамі ад гурта :)
Даже по трейлеру ясно, что это будет лучших белорусский метал-альбом года.
хоть я и не фанат такой смеси жанров, но судя по превьюшке запись серьёзная.