Гурт Martin S. выдаў дэбютны альбом

Мінскі гурт Martin S. выдаў свой дэбютны аднайменны альбом. У яго ўвайшлі песні з трох рознакаляровых AP, якія прэзентаваліся напярэдадні, а таксама 3 трэкі, якія яшчэ ніхто не чуў.

Аб сваіх намерах выдаць альбом па частках гурт заявіў яшчэ напачатку верасня, і ў хуткім чаце пачаў гэты намер ажыццяўляць. Так за 2 месяцы свет пабачылі «Red AP», «Blue AP» і «Green AP». Выбар розных колераў быў апраўданы рознай атмасферай песень, што ўваходзілі у гэтыя часткі. Усяго ў дэбютны аднайменны альбом Martin S. увайшлі 12 трэкаў.

«Падыйшоў час падвесці вынік нашай працы. Гэты альбом рэзюмуе той перыяд, што застаўся за плячыма, — кажа лідар гурта Уладзімір Боська. — Зразумела, што гурт не стаіць на месцы. Мы ўжо працуем над новым матэрыялам. У якім кірунку пойдзем далей – будзе бачна пазней. Зараз бы хацелася паглядзець, як успрыме гэты альбом публіка».

Ужо 6 снежня Martin S. прэзентуе альбом на вялікім канцэрце ў клубе Re: Public. Апроч гурта, у канцэрце прыме ўдзел экперыментальны тэатр «Галава-нага» і электронны праект Iver. Уваход на канцэрт будзе вольным!

«Мы хочам зрабіць так, каб наша музыка ўспрымалася не толькі на слых, але і візуальна, — кажа пра мерапрыемства Уладзімір Боська. — Таму настойліва раім прыйсці на гэты канцэрт усім і ўнесці апошні штрых у сваё прадстаўленне пра наш гурт і нашую музыку. Пры тым зусім не важна, спадабаўся вам альбом ці не, без гэтага штрыха, мне падаецца, нельга будзе сказаць, што ты чуў Martin S.»

У пачатку снежня альбом Martin S. будзе выдадзены на лэйбле Vigma і з’явіцца ў крамах на CD. Пакуль яго можна спампаваць у mp3-фармаце на сайце гурта.


Скачать Martin S.

Источник: пресс-релиз

Группы:

Комментарии: 1