Recha знялі кліп пра пачуцці, «ад якіх не ўратуюць ні замкі, ні краты»

Мінскі гурт Recha прэзентаваў у інтэрнэце кліп на песню «Каханне». Відэа здымалася на мінскіх вуліцах.

«Мы не збіраліся прыдумляць штосьці адмысловае, а проста ўзялі камеру і запрасілі сяброў», — кажуць музыкі Recha, з якіх кадр трапілі Андрусь Такінданг ды Яўген Шурмей. Сярод «актораў» таксама апынуліся рэжысёр-дакументаліст Ігар Чышчэня, лідар гурта BosaeSonca Алесь Кот-Зайцаў ды іншыя. Па словах музыкаў, назва твора «Каханне» сведчыць сама за сябе: «Гэта песня аб моцных пачуццях, ад якіх не ўратуюць ні замкі, ні краты».

Зараз гурт Recha працягвае актыўна канцэртаваць за мяжой (у бліжэйшых планах — выступ у Калінінградзе), але музыкі не забываюць і пра Бацькаўшчыну: 22 лістапада мае адбыцца традыцыйны канцэрт у клубе «Графіці», а 1 снежня — канцэрт на тэрыторыі аграсядзібы «Навасёлкі».

Гурт Recha існуе з 2002 года. Першым складам Recha з’здзіла ў туры па Польшчы, удзельнічала ў розных конкурсах (ад «Басовішча» да «Бардаўскай восені»), пракацілася па Беларусі і нават трапіла ў Санкт-Пецярбург. Пасля двухгадовага зацішша гурт сабраўся новым складам з нязменнымі ўдзельнікамі Андрусём Такіндангам, Мікітам Кішовым і Кастусём Лісецкім, а таксама з акардыяністам Віктарам Паўлючэням і бубначом Леанідам Паўлёнкам.

Автор: / Ultra-Music

Группы:

Комментарии: 2