Міністэрства адміністрацыі і лічбавізацыі Польшчы не выдзеліла грашовыя сродкі на правядзенне сёлетняга «Басовішча». Аднак арганізатары заяўляюць, што мерапрыемства адбудзецца.
У гэтым годзе партнёрам «Беларускага аб’яднання студэнтаў», якое праводзіць фестываль напрацягу 20 гадоў будзе фонд Villa Socrates, — паведаміў «Радыё Рацыя» каардынатар сёлетняга фэсту Павел Грэсь:
— Мы меркавалі, што БАС не атрымае фінансавання — гэта працягваецца з мінулых гадоў, бо тады былі праблемы з фінансавым разлікам. У кастрычніку дамовіліся так, што фонд Villa Socrates будзе партнёрам у арганізацыі фестывалю «Басовішча». Адказнасць за праект і за здабыццё сродкаў мы ўзялі на сябе.
Нягледзячы на тое, што міністэрства не выдзеліла грошы на арганізацыю «Басовішча-2013», ёсць вялікія спадзяванні, што яно ўсё ж такі будзе галоўным спонсарам фестывалю, — кажа Павел Грэсь:
— Уступныя перамовы прайшлі, усё ідзе да лепшага. Думаю, што гэта павінна адбыцца так, як і ў мінулым годзе. Увесну Міністэрства адміністрацыі і лічбавізацыі правядзе новы конкурс, мы зноў будзем падаваць свой праект, аргументуючы нашу супрацу гэтай дамовай.
Villa Socrates і «Беларускае аб’яднанне студэнтаў» ужо вызначылі фармат сёлетняга фестывалю, арганізатары будуць арыентавацца на выканаўцаў з Беларусі, Польшчы, Літвы, Украіны і Расеі.
Басовішча ўжо каторы год на дне
Палякі давалі законныя грошы на «самавыяўленьне культуры беларучскай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы», а розныя засланцы пачалі запускаць туды ўсялякія англамоўныя «Расты» ды рускамоўныя «Ляпісы». Нікому ў Эўропе не патрэбна «руская фортачка», каб нейкі Вова Першы «прарубіл туды сваё акно». Так што адхілілі Супрановіча ад справы (чалавек сотні беларускіх альбомаў выдаў, кнігі, DVD, канцэрты), а запусьцілі мясцовых Штырліцаў, якім абы іншамоўныя, але з Менскай прапіскай. Ну і палучылі чарговую фінансавую праблему (як гадоў 15 таму галоўны прыз англамоўшчыкам паклікаў такую ж сітуацыю). Але калі абкакацца лёгка, дык адмыцца цяжэй. Прэстыж засьмярдзеўся. БАС, створаны нелегальна ў 1981, а зарэгістраваны ў 1987-м, быў актыўным удзельнікам нацыянальнага беларускага руху, а цяперашняе «БАСовішча» з дэвізам «какая раздніца на каком языку» нават не скумекала, чаму перасталі езьдзіць на фэст аўстралійскія, канадзкія беларусы… Ды ў іх дома жывое «AC/DC» або «Rush» свабодна даступны. Гарадок (Грудэк) мог бы жыць як цэнтр нацыянальнай ідэі ў маскульце. Мог, но не нуг.
а у нас по радио точке свободно росея счэдрая душа..))))
А что такое «личбавизация»?
Есть такое Ministerstwo Administracji i Cyfryzacji. Переводят по-разному. Решает всякие административные и телекоммуникационные вопросы.
Вось адзін з найбольш дакладных перакладаў тамтэйшых беларусаў: «Міністэрства адміністрацыі і інфарматызацыі Польшчы» (паводле тыднёвіка «Ніва», Białystok).