«instant/imhnenne» — другая работа Іллі Пуцікава, удзельніка гурта Yellow Power. Год таму музыка ўжо запісаў адзін альбом, але прэзентаваць яго публічна не наважыўся, бо, по яго словах, ён выйшаў «занадта personal».
— «instant/imhnenne» гучыць сыра, мінімальна апрацавана. Канцэптуальная задача — стварыць пэўную музычную ідэю, пэўны вобраз, пэўную эмоцыю непасрэдна падчас запісу, зафіксаваць сам момант стварэння з дапамогай аднаго інструмента — гітары, — расказвае аўтар.
Матэрыял быў запісаны за дзевяць сэсій. Першапачаткова запісвалася пэўная музычная ідэя — асноўны імправізацыйны структурны кавалак, які потым адразу без асаблівай прадуманасці аздабляўся дадатковымі гітарнымі партыямі.
Дзякуй! Было прыемна паслухаць, хаця і такія сякія заўвагі могуць быць.