Беларускія музыкі стварылі гурт у Польшчы

У польскім горадзе Ўроцлаў у канцы мінулага лета двое беларусаў стварылі гурт Holy Chimp. Вынікам сумеснай працы музыкаў стаў міньён «Z-pad śnіehu…», які гурт прэзентуе на Ultra-Musіc.

У склад Holy Chimp увайшлі гітарыст Юрась Resіstor Лявіцкі, вядомы па ўдзелу ў метал гуртах ID:Vision і Inner Resistance, і Алекс Alatheus, які спявае ў готык-гурце Till It Bleeds.

«Так атрымалася, што з Алексам мы выпадкова сустрэліся ва Ўроцлаве, хоць па мінскіх тусоўках былі даўно знаёмыя, — кажа Юрась Лявіцкі. — Нягледзячы на нашае „цяжкое“ музычнае мінулае, мы вырашылі разам граць лягчэйшую музыку, як кажуць, для душы».

Так быў запісаны дэбютны EP Holy Chimp «Z-pad śnіehu…», у які ўвайшлі 3 уласныя трэкі і кавер на песню «Paіn» канадскага гурта Three Days Grace, перакладзены на беларускую мову.

«Ахарактэрызаваць гучанне можна як вельмі меладычнае, памяркоўна-цяжкое (у межах мэйнстрымавай альтэрнатывы і пост-гранжу), з дадаткамі сінці і сімфа, — кажа Алекс Alatheus. — Агульная задумка, нягледзячы на, як падаецца, мінорны настрой, даволі аптымістычная і зафіксаваная ў назве EP і ў канцы фінальнага трэку — „Z-pad śnіehu…“. Дастаткова уявіць сабе парастак, які выбіваецца з-пад снегу, і ўсё становіцца на свае мейсцы».

Хоць гурт існуе менш за паўгады, музыкі стварылі ўжо шмат матэр’ялу і маюць шэраг новых ідэй. «Да запісу EP праект, хутчэй, знаходзіўся ў стане студыйнага, але гэта будзе выпраўлена цягам бліжэйшага часу: зусім хутка мы бярэмся за актыўныя рэпетыцыі», — кажа Юрась Лявіцкі.

Зараз у планах гурта выданне англамоўнага сінгла «The Only Way» і здымкі кліпу на яго. «Будзем чакаць водгукаў слухачоў на наш дэбютны запіс, бо для нас вельмі істотныя чужыя меркаванні. Думаю, ўжо ўлетку мы засвецімся на нейкіх канцэртных пляцоўках», — дадае Юрась Лявіцкі.

Автор: / Ultra-Music

Фото: Анна Доморад

Группы:

Holy Chimp «Z-pad śnіehu…»

Holy Chimp «Z-pad śnіehu…»

Скачать альбом

Комментарии: 10
  • Melaman:

    Малайцы, хлопцы, цудоўны пачатак, але трэба шукаць свой унікальны саўнд, каб нечым чапляла, а не нагадвала «чароўныя знаходкі іншых». Чаму кажу пра «пачатак», бо перад тым быў шлях шліфаваньня рамесьніцкіх здольнасьцяў, а цяпер спроба далучыцца да МАСТАЦТВА. Мяркую, спроба ўдалая.

  • Set:

    Звучит очень хорошо, хоть ничего нового, конечно, в такой музыке нет. Хорошее начало для группы! Только бы язык исполнения не меняли. Толку от англоязычных песен ни в Беларуси, ни в Польше не будет.

    • up-s:

      Воістіну понеже! Але правільнае выкарыстаньне лятынскай графікі беларускай мовы сьведчыць аб сур’ёзных намерах.

  • Alatheus:

    які раней спяваў у готык-гурце Till It Bleeds.

    i працягвае спяваць)

  • очень достойно! молодцы, спасибо!

  • они круты ^_^