«Голая манашка» прадставіць новую праграму «Nota Bene»

Вядомы беларускі панк-рок-гурт «Голая манашка» прэзентуе 24 лютага ў Loft café сваю новую праграму «Nota Bene». Канцэрт адбудзецца ў межах праекту «Жывы Тузін» і пры падтрымцы піянераў беларускамоўнага пост-металу Re1ikt.

Федзя Жывалеўскі — лідар гурта «Голая манашка», знаходзіцца ў ясным розуме і па-ранейшаму можа прапанаваць арыгінальны і непаўторны творчы прадукт. Пра гэта сведчыць праграма «Nota Bene», у якую ўвайшлі песні, якія былі напісаныя ў апошні год. Загалоўны трэк «Харошы знак» быў летась прэзентаваны на Tuzin.fm ад імя сайд-праекту Федзі «Вясёлая манашка». Акром аўтарскіх рэчаў у праграму ўключаныя пераклады лідэра «Голай манашкі» песень, што выконвалі Курт Кабэйн і Ягор Летаў — «Дзяўчынка» і «Куля-дура».

— Трэшу не будзе, будзе фрэш! — кажа Федзя, — «Nota Bene» — гэта песні пра жыццё і каханне, у якіх распавядаецца пра адзін з варыянтаў творчага шляху. Ёсць меркаванне, што праз каханне зямное, міласэрнасць і праведнасць можна спазнаць каханне да Бога. Проста звярнiце увагу на тое, як гэта можа выглядаць.

Песні, што ўвайшлі ў праграму «Nota Bene» існуюць ў выглядзе дэма-запісаў, у бліжэйшы час музыкі збіраюцца іх дарабіць і выдаць поўнавартасны альбом.

Падтрымае «Голую манашку» гурт Re1ikt, які таксама рыхтуе да гэтага вечара асаблівую праграму, куды ўвойдуць зусім новыя, а таксама добравядомыя і забытыя рэчы ў свежых, часам нечаканых аранжыроўках.

Источник: пресс-релиз

Группы:

Комментарии: 2
  • Skim:

    Хведар, а дзе новы альбом на фірменных CD? Калекцыянэры яшчэ ёсць на зямлі, яны чакаюць.

    • Смартфон:

      я одново знаю колэкционера…