Пяць беларускіх гуртоў трапілі на складанку «Рок-танцы славян»

Нядаўна беларускі лэйбл Vigma выдаў дыск «Рок-танцы славян». У кампаніі з «Океаном Ельзи», «Воплямі Відоплясова», Gogol Bordello ды іншымі замежнымі славутасцямі «таньчаць» беларускія гурты: «Палац», «Крамбамбуля», «Троіца», Hurma, Chiefs Band.

Рок-танцы славян

12 калектываў і артыстаў з Беларусі, Украіны, Малдовы, Сербіі і нават з ЗША сабраліся на адным дыску. Як ладзіліся такія міжнародныя танцы, распавёў Аляксей Бандасар’ян, начальнік аддзела асартымента кампаніі Vigma:

— Ключавое слова там «славяне». Я падбіраў кампазіцыі, каб адчуваўся драйв, фішка. Любы зборнік я стараюся ўспрымаць як слухач, які будзе набываць гэты дыск. Каб яму было і весела, і сумна.

— На дыску прадстаўлена даволі шырокая геграфія. Не толькі Беларусь, Украіна, але і Сербія, Малдова, нават у ЗША завіталі разам з Gogol Bordello.

— Тут атрымаўся такі міжнародны канцэрт. Дзе ніхто не губляецца на фоне астатніх. На дыску ёсць імёны новыя, а ёсць і вядомыя калектывы. Нехта адкрые для сябе Gogol Bordello, нехта адкрые для сябе гурт Hurma. Хтосьці купіць дыск толькі за адну «Весну» «Воплей Відоплясова» і адкрые для сябе дзесяць новых калектываў.

Малады беларускі гурт Hurma на дыску прадставіў ажно дзве кампазіцыі: «Шукай» і «Клуб самотных сэрцаў». Як хлопцы сябе адчуваюць у такой славутай кампаніі, распавёў лідар гурта Мікіта Найдзёнаў:

— Многія гэтыя гурты гучаць даўно ў маім плэеры, таму патрапіць у такі плэйліст для нас вялікае шчасце. Асабліва прыемна, калі разумееш, што пасля цябе спявае «Бумбокс», а перад табой ідзе Gogol Bordello.

— Наколькі я ведаю, гэта ўсе песні, што вы пакуль прэзентавалі. Калі чакаць навінак?

— Сапраўды, можна сказаць, на гэтай плыце падстаўлена ўся творчасць Hurma :) Але бліжэйшым часам дапісваем новую песню. Мне яна па настроі нечым нагадвае «Океан Ельзи». Хаця, спадзяюся, Hurma ў ёй будзе больш. Думаю, напачатку сакавіка будзе прэм’ера.

Ці ёсць наогул такая з’ява, як славянскі рок, адказаў Алег Хаменка, лідар гурта «Палац»:

— Канечне, гэта спалучэнне крыху дзіўнаватае. Я ўяўляю, што гэта рок-музыка ў жанры «рок на славянскіх мовах».

— Як вам знаходзіцца ў такой музычнае кампаніі з названымі гуртамі?

— На свае вочы я дыска шчэ не бачыў, але тое, што мне пералічылі, падаецца, вельмі годная кампанія.

— Ці даводзілася вам выступаць з кім-небудзь з іх на адной сцэне?

— Канечне, амаль з усімі, акрамя Gogol Bordello. Значная частка гуртоў, якія прадстаўлены на гэтым кампакце, як я зразумеў, мае сябры, паплечнікі. Заўсёды павітаемся, распавядзем пра жыццё, пра нейкія планы.

— Скажыце, чаму амерыканскі ці брытанскі рок сусветна вядомыя, а вось славянскі рок яшчэ не настолькі распаўсюджаны?

— Яны вядомыя ў англамоўным сусвеце, а славянскі рок вядомы ў славянамоўным сусвеце. Ёсць яшчэ і арабскі, і кітайскі рок, але ён вядомы на пэўнай моўнай тэрыторыі.

Набыць дыск «Рок-танцы славян» можна ў гіпермаркетах «Гиппо» і ProStore.

Автор: Илья Красовский

Группы: , , , ,

Темы:

Комментарии: 4
  • Skim:

    Рады за гурт «Hurma», бо ўмеюць дзівіць, а вось песьню гэтую яшчэ ня чуў. Значыць, РУХАЮЦЦА НАПЕРАД!

    • мп3:

      Что-то несильно ты рад )))))

      • Skim:

        «Сільна» дзеці радуюцца, але іх потым мамы палошчуць. А «Крамбамбуля» сваёй «Карчомкай Беларусь» хоча пераўзысьці «Hotel California» гурта «Eagles»?

        • мп3:

          нееее.наверна папас-мамас хочуць перамамагчы.