27 сакавіка пры падтрымцы інтэрнэт-правайдэра «Атлант Тэлекам» адбудзецца пятая цырымонія музычных узнагарод experty.by. Галоўнай інтрыгай абяцае стаць «бітва» за прызы паміж «старой гвардыяй» у асобах гурта «Палац» і Змітра Вайцюшкевіча і «маладой шпаной» у асобах гуртоў «Серебряная свадьба», Akute і Clover Club.
Унікальнасць гэтых узнагарод у тым, што лепшы альбом года абвяшчаецца адразу па чатырох незалежных версіях: штатных экспертаў (4 сталых аўтара сайта), вялікага журы (12 беларускіх крытыкаў), народных экспертаў (наведвальнікі сайта), а таксама замежных экспертаў з пяці краін, з якімі мяжуе Беларусь.
Склад замежнага журы змяняецца кожны год. Беларускія альбомы 2012 слухалі: Аляксандр Філімонаў (Lenta.ru, Расія), Юлія Каламіец (Rock.kiev.ua, Украіна), Ярэк Шубрыхт (T-Mobile Music PL, Польшча), Караліс Вішняўскас (Delfi.lt, Літва) і Каспарс Завілейскіс (Riga2014.org, Латвія).
— Гэты год прайшоў у вельмі вострай канкурэнцыі — звычайна напярэдадні ўзнагародаў мы маем 2–3 відавочных лідара, а гэтым разам іх мінімум 5. Тыя ж Clover Club шырокай публіцы абсалютна незнаёмыя, але яны на роўных канкуруюць з мэтрамі. Мне здаецца, што гэта вельмі добрая тэндэнцыя, — адзначае кіраўнік праекта Experty.by Зміцер Безкаравайны.
Але на саміх узнагародах лідар цалкам можа з’явіцца. Па выніках 2011 года ў большасці намінацый перамагло этна-трыа «Троіца» з альбомам «Зімачка», па выніках 2010 — гурт «Дзецідзяцей» з альбомам «Рух», па выніках 2009 — The Toobes з альбомам «Hello». І толькі па выніках 2008 года галоўныя ўзнагароды падзялілі «Троіца» з альбомам «Сон-трава» і «Ляпис Трубецкой» з альбомам «Маніфест».
Паслухаць усе альбомы 2012 можна на сайце Experty.by. Цырымонія адбудзецца ў фармаце зачыненага прэс-мерапрыемства.
«Гэты год прайшоў у вельмі вострай канкурэнцыі» — каравайный наверно муху сьел.Интересно…как можно всю жизнь врать самому себе и всем остальным!!!
Ну давай, резани правду-матку.
А что,плохо спишь комсомолец?