Беларускі гурт Re1ikt паўдзельнічае 7 красавіка ў трыб’юце легенды сусветнай рок-сцэны Alice in Chains. Музыкі такім чынам вырашылі ўшанаваць памяць былых удзельнікаў амерыканскай каманды вакаліста Лэйна Стэйлі і бас-гітарыста Майка Стара, а таксама ўзгадаць пра вытокі сваёй творчасці.
— Было вельмі прыемна, што аб нашым удзеле ў трыб’юце Alice in Chains арганізатараў папрасілі прыхільнікі Re1ikt. У пачатку нашага шляху мы рабілі кавэры на Alice in Chains, але не толькі таму, што нам вельмі падабалася іх музыка. Хацелася расказаць і паказаць творчасць культавага гурта, па якім у 90-ыя вар’яцела ўся Амерыка, таму што ў Беларусі іх мала ведалі, — распавядае лідар Re1ikt Аляксандр Дземідзенка, — Зараз у Мінску праводзіцца шмат трыб’ютаў, якія, на наш погляд, адмоўна адбіваюцца на развіцці беларускай сцэны. Некаторыя гурты ператвараюцца ў кавэр-бэнды замест таго, каб эксперыментаваць і рабіць нешта сваё. Бо аб беларускай музыцы ведаюць дзякуючы такім гуртам, як «Ляпис Трубецкой», «Троіца» і Gods Tower, а не камандам, якія перайрываюць замежныя рок-хіты.
Зараз гурт Re1ikt працуе над стварэннем новага альбома. На дадзены момант гатовыя некалькі новых песень. Музыкі лічаць, што наступны дыск будзе лепшым за іх гісторыю (па якасці матэрыяла і запісу).
За час сваёй дзейнасці гурт Re1ikt накапіў вялізны канцэртны і студыйны досвед, які будзе ўкладзены ў новы альбом. Дыск будзе складзены з аўтарскіх кампазіцый і народных песен у «рэліктаўскай» аранжыроўцы. Адну з народных песен гурт прывез з восеньскага тура па Беларусі. Музыкам яе напела бабуля з мястэчка Халопенічы.
Трыб’ют Alice in Chains пройдзе ў клубе «Графіці» 7 красавіка. Таксама ў мерапрыемстве прымуць удзел акустычны дуэт Hummuskiss з Мінска і пскоўскі гурт «Слёзы Счастья». Бясплатны квіток на канцэрт можна выйграць у конкурсе Ultra-Music.
Бліжэйшыя выступы гурта Re1ikt:
- 5 красавіка — канцэрт у музеі Якуба Коласа
- 12 красавіка — кватэрнік у Мінску
- 14 красавіка — сольны канцэрт у TNT Rock Club
А чего вы участвуете тогда? Странные какие-то.
Так, мы дзіўныя.
А вы, напэўна, крыху не зразумелі думку. Але нічога страшнага. Поспехаў!
На сайце выдавецкага лэйбла «БМАgroup» гэты аспэкт пададзены крыху іначай http://belmusic.org/news/re1ikt-vjartaecca-da-rok-karaniou.html