15 красавіка адбыўся афіцыйны рэліз новага альбома гурта Litvintroll «Czornaja Panna». Альбом выдадзены расійскім лэйблам Sound Age production і даступны для замовы на сайце выдаўца.
Альбом «Czornaja Panna» складаецца з 8 трэкаў, якія не падобныя адзін да другога. Галоўнай тэмай дыску выступае Смерць, што недзіўна: літаральна за пару дзён да сканчэння працы над «Czornaja Panna» у Гомелі на канцэрте загінуў басіст гурта — Алег Клімчанка. Гэты альбом прысвечаны яго памяці.
У Беларусь дыск прыбудзе ўжо на гэтым тыдні. Яго можна замовіць у суполцы гурта Вконтакте ці па электроннай пошце [email protected]. Папярэдні кошт — 45 000 рублёў. Гэтак жа з’явіўся новы мерч гурта — 2 віды кашуляк. Кожны даступны ў 2 каляровых выкананнях: чорныя з жоўтым прынтам і цёмна-шэрыя са светла-шэрым.
Ну наконец то, дождался!) При первой же возможности приобрету диск!
Што ж за лэйбл такі «Sound Age production»? Але абавязкова знойдзем.
Альбом «Чорная панна» гурта «LitvinTroll» купіў усяго за палціньнік на «Дударскім фэсьце». Але шыкоўна іх падаў лэйбл «Sound Age production» — паліграфія з прасечкай, багаты буклет. Карочэ фірмА! Яшчэ на фэсьце выступаў «Ceilidh Ceol» Алеся Чумакова — ірляндзкія сьпевы пра Беларусь, дык таксама сьвежанькі альбом прэзэнтавалі «Сыны старадаўняй Літвы». Ну а занадта эканомным хачу паведаміць, што ўвесь менскі камплект melodic death metal рок-опэры «Сымон-музыка» рэчыцкага гурта «Dialectic Soul» татальна распрададзены. Учора павезьлі дахаты апошнія 3 экзэмпляры дыска шчасьліўчыкі з Омска, якія неяк трапілі на «Дударскі фэст’2013», а запозьненых беларусаў Супрановіч адпраўляў «за пакупкамі» ў Рэчыцу. Маўляў, «усё гэта значыць усё». Карацей, людным, эмацыйным і, галоўнае, плённым (для музыкаў, арганізатараў і публікі) было сёлета гэтае сьвята. А «Dialectic Soul» пільнуйце ў далейшых афішах, вядуцца перамовы аб прэзэнтацыі ў Менску, дык мо яшчэ падвязуць пару соцень дыскаў «мэталізаванага Коласа».