Бярозаўскі рок-гурт :B:N: запісаў альбом «Акустыка» і ўжо прэзентаваў у інтэрнэце першую частку новай праграмы.
— Мы вырашылі паглядзець, як нашыя песні гучаць у іншых аранжыроўках, на іншых інструментах, — кажа лідэр гурта Алесь Лютыч. — У нас ужо быў невялікі досвед выступаў у акустычным фармаце: мы гралі некалькі акустычных канцэртаў і, здаецца, няблага атрымлівалася. Ды й на звычайных канцэртах мы практыкавалі выкананне песні «Не трывай» менавіта ў акустыцы.
Музыканты пачалі запіс альбому ў пачатку 2013 году. У першую частку альбому ўвайшлі 6 трэкаў з 7 запісаных на дадзены момант. Плануецца, што ў выніку альбом будзе складацца з 12–14 песень.
— На запісаным EP 6 песень, якія ўжо добра вядомыя нашым слухачам, — дадае Алесь. — У другой частцы жадаем зрабіць акцэнт на новы матэрыял. Хутчэй за ўсё, там будуць і бонусы. Пакуль мы маем 99 адсоткаў станоўчых водгукаў на гэты рэліз. Будзем спадзявацца, што нашая акустыка шмат каму спадабаецца!
Цікава, наколькі праграма альбому будзе адпавядаць таму, што ў мінулую зіму (13.02.2013) прэзэнтавалася ў к/з «Менск»? А прышпільна было: на сцэне «:B:N:», а ніякага танцпляцу, поўная заля аматараў пасядзець і паслухаць. Так прайшоў Дзень Сьвятога Валянтына сёлета. Вось як гэта было http://budzma.org/news/bn-dlya-usix-zakaxanyx-fotarepartazh.html
Очень классно. Ожидал совсем другого.!!!!!