«Арцём Мід» запісаў песню пра асабістую вайну

Мінскі праект «Арцём Мід» прэзентуе на Ultra-Music сінгл «Добрых сноў» з дэбютнага альбома «Шчасце», рэліз якога запланаваны на сярэдзіну траўня.

— Песня «Добрых сноў» — магчыма, не самая лепшая, але суб’ектыўна мая самая любімая і вельмі асабістая, — кажа Арцём Мід. — Гэта песня пра мужчыну, які шалёна любіць сваю жанчыну і дзіцяці і дзеля іх спакою і шчасця становіцца на шлях ваяра.

Песня і альбом прадусаваўся самім музыкам. Па словах Арцёма, толькі калі вынік працы задаволіў яго на 200 адсоткаў, ён вырашыў паказаць яго слухачам.

— Гэтая музыка ў першую чаргу для людзей разумных, дапытлівых, самабытных і самадастатковых, для тых, хто жыве лёгка і радасна нягледзячы ні на што, не хоча нікога капіяваць і ні ад каго залежаць, — кажа Арцём. — Гэтыя людзі абавязкова паслухаюць мае песні і самі вырашаць, што яны пачуюць і які сэнс убачаць. Адназначна магу сказаць толькі тое, што песня «Добрых сноў», нягледзячы на ​​незвычайнасць музычнай і лірычнай формы, слухаецца вельмі лёгка і нязмушана.

Арцём Мід ўпершыню задумаўся аб стварэнні музычнага праекту ўвосень 2011 года, калі пазнаёміўся з першым будучым удзельнікам гурта Віталём Астроўскім (электрагітара, бас-гітара). На працягу паўгода гэта быў эксперыментальны дуэт мультыінструменталістаў. Пазней да музыкаў далучыўся сябар Арцёма Аляксандр Гарох, бубнач Znich і былы ўдзельнік Drum Ecstasy. І ўжо праз 2 месяцы, улетку 2012 года, музыкі пачалі запіс альбома ў студыі «ОСМОС».

У лістападзе 2012 пад назвай «ArteMiд» музыкі выпусцілі сінгл «…Ты чуў» і працягнулі запіс альбому. У далейшым быў запрошаны чацвёрты ўдзельнік будучага праекту бас-гітарыст Дзмітрый Кацечаў.

Автор: / Ultra-Music

Фото: Грыгоры Ліўшыц

Группы:

Комментарии: 1
  • Skim:

    Цікавыя экспэрымэнты з гукам. Пакуль няясна дзеля чаго, але пасьля выміраньня віртуальных бамжоў адродзіцца ў нейкай форме музычна-выдавецкая дзейнасць, люмпэнаў заменяць калекцыянэры, дык свой слухач пэўна знойдзецца.