Праект «Арцём Мід» прэзентуе на Ultra-Music свой дэбютны альбом «Шчасце» — фантазію на тэму сучаснага беларускага року.
— Сёння ў беларускіх гуртоў ёсць два альтэрнатыўныя шляхі развіцця: альбо, пераймаючы і капіюючы іншыя жанры, стылі і мовы, стаць слабым адгалоскам чужой культуры, альбо шукаць сваё унікальнае месца ў сучаснай музыцы. Нам цікавае другое, і альбом «Шчасце» — гэта спроба даказаць, што беларускі рок можа быць адначасова сучасным і аўтэнтычным, што ў яго межах можна знаходзіць новыя грані і не губляць пры гэтым сувязяў з традыцыямі, — кажа заснавальнік праекту, вакаліст і гітарыст Арцём Мід.
Музыка пачаў складаць і запісываць музыку ў 2011 годзе, але часам заснавання праекту «Арцём Мід» можна лічыць лета 2012 году, калі быў сабраны склад музыкаў і пачалася праца над альбомам.
— Для мяне ў музыцы істотна не кіравацца нейкай гатовай формулай. Свету не патрэбныя «музычныя ксеракопіі», — кажа Арцём. — Гэты альбом — мая прыватная фантазія на тэму сучаснага беларускага року. У ім шмат спробаў і эксперыментаў з традыцыйным інструментальным наборам большасці рок-гуртоў, асабліва — з голасам. Пры гэтым, я ўпэўнены, што ў нас атрымалася стварыць альбом, які будзе зразумелым і ядомым для шырокай аўдыторыі, а не толькі для крытыкаў і музыкаў.
Першапачаткова праект «Арцём Мід» быў цалкам сканцэнтраваны на студыйнай працы. Але ў бліжэйшы час музыкі плануюць падрыхтоўку live-версіі альбому «Шчасце».
Калі слухаеш адну песьню, здаецца, што музыкі нешта шукаюць, а ўвесь альбом даслухаць цяжка — адна схэма. Уражаньне, што нейкія палякі пад уплывам сучаснага БАСу пыжуцца вылузаць з сябе гэткіх патрыётаў БССРыі з песьнямі ні пра што на ўсіх прадугледжаных незаконным рэфэрэндумам мовах. Ну што ж, шукайце сваю публіку, БРСМ вас падтрымае, але дыска не купіць, гарантую. Вам самім хоць адна свая песьня падабаецца? А яны ўсе аднолькавыя. Праўда, граць вы можаце. Але я лепш новы «LitvinTroll» яшчэ раз пераслухаю.
Увогуле нешта ў гэтым ёсць.
Але трохі напружвае нейкая нецікавасць, адарванасць ад жыцця. Здаецца, гэта менавіта з-за гіперінэртнага вакалу. Чакаеш нейкія пачуцці, а атрымліваеш галімы сімулякр. Магу ўявіць тут нейкі праніклівы жаночы (ну не абавязкова) вакал, — і адразу зусім іншая гісторыя атрымаецца.
Мо пра пачуцьці слушна. І пра сімулякр.
І тэксты не чапляюць. :(
а мне падабаецца… :)